Темы

Палявыя работы ў Глускім раёне

Палявыя работы ў Глускім раёне

Па меры таго як вясна ўбіраецца ў сілу, актывізуюцца палявыя работы. Так, у Глускім раёне на палі сельгасарганізацыямі вывезена больш за 183 тысячы тон арганічных угнаенняў, гэта 106 працэнтаў да патрэбнага, 20 тысяч 320 тон ужо ўнесена ў глебу, найбольш актыўна гэта робяць у “Глускай Зары” і райаграпрамтэхзабеспячэнні.

Зараз мясцовыя гаспадаркі працуюць з калійнымі ўдабрэннямі: падкормліваюць імі сенакосы, пашы і шматгадовыя травы, агульная плошча зробленага перавышае 2500 гектараў. На плошчы 590 гектараў унесены калій пад яравую сяўбу. Уносяцца таксама  азотныя ўдабрэнні: імі падкормлена 140 гектараў азімага рапсу і 70 гектараў азімых зерневых на зерне.

Дзе гэта магчыма, мясцовыя аграрыі падсяваюць шматгадовыя травы на пашы: патрэбна падсеяць 1600 гектараў, падсеяна 340.

Гаспадаркі рыхтуюцца да сяўбы ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур. Узарана 54 гектары глебы. Пратручана 15 тон насення.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 16 сакавіка

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Власть

Встречу молодых специалистов, прибывших в этом году в Глусский район, организовали в Глуске

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Про товары в магазине

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Внимание, новая схема! Лжесотрудники соцзащиты обещают «перерасчет пенсии». Итоги кибернедели

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Сегодня великий православный праздник — Усекновение главы Иоанна Предтечи, ежегодно он отмечается 11 сентября

11 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Отставание смерти подобно»: Президент заявил о важнейшей задаче для армии Беларуси

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем