Темы

Пласт дарогі, пласт гісторыі

Пласт дарогі, пласт гісторыі

Падчас рамонтных работ, што зараз вядуцца на вуліцы М. Горкага спецыяльнай машынай (дарожная фрэза) для выдалення верхняга пласта дарожных пакрыццяў, быў зняты верхні пласт асфальту. А пад ім — старая брукаванка. Менавіта яе вы і бачыце на здымку. Калісьці самыя значныя, вялікія вуліцы нашага мястэчка — Бабруйская (зараз Жыжкевіча), Мінская (Кірава), Шасейная (Гагарына), Касарыцкая (М. Горкага) і, магчыма, іншыя — былі выбрукаваны каменем. З развіццём новых тэхналогій гэты від дарожнага пакрыцця паступова змянілі на асфальт — зразумела, што па такой дарозе і ездзіць зручней, і ўкладка асфальту каштуе значна танней, ды і дарога будуецца хутчэй, чым з камення. А тым часам брукаваныя дарогі вядомы ажно ад часоў Старажытнага Рыма. Канешне, наша мясцовая брукаванка не такая даўняя, але налічвае як мінімум каля ста гадоў. Такія дарогі, выкладзеныя з камення, яшчэ захаваліся ў вёсачках на Вілейшчыне, Мядзельшчыне, Стаўб-цоўшчыне, але і там на іх паступова наступае цывілізацыя ў выглядзе больш зручнага для колаў машын асфальтавага пакрыцця. Дарэчы, каля Стаўбцоў брукаваны ўчастак тракту Новы Свержань — Мір прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску

30 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Горецком районе утонул рыбак

29 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Жители Могилёвской области могут сообщить о проблемах с торговым обслуживанием на селе

29 октября 2026
Читать новость
Общество

Разгром банды в деревне Баратино

29 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко позитивно оценил рост турпотока из России в Беларусь

29 октября 2026
Читать новость
Общество

Важно! Безопасность детей на каникулах

29 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем