Темы

Рабочыя Глускага ДРБУ-213 праводзяць ямачны рамонт у Заеліцы

Рабочыя Глускага ДРБУ-213 праводзяць ямачны рамонт у Заеліцы

Адразу на двух аб’ектах працуюць зараз рабочыя ДРБУ-213 у Заеліцы. Найперш гэта траса “Глуск — Слаўкавічы — Зорка” (у спецыялістаў яна называецца аўтадарога Н-10228), участак паміж 20-м — 23-м кіламетрамі, частка яго праходзіць і па аграгарадку. Тут выконваецца фрэзераванне старога асфальту з наступным уладкаваннем новага асфальта-бетоннага пакрыцця. Сродкі на гэты рамонт, 812 тысяч рублёў, выдзелены з абласнога бюджэту.

Новае асфальта-бетоннае пакрыццё пасля праведзенага ямачнага рамонту будзе і на дзвюх вуліцах аграгарадка. Гэта вуліца Старая і ўчастак вуліцы Садовай, агульная працягласць адрамантаванай дарогі прыкладна 500 метраў. На гэту работу сродкі выдзелены з раённага бюджэту — 93 тысячы рублёў. 

Па словах галоўнага інжынера ДРБУ-213 Уладзіміра Ціцішына, першы аб’ект патрэбна завяршыць у лістападзе, другі — цягам гэтага тыдня. Штодня ў Заеліцы заняты не менш як 8 адзінак тэхнікі, зразумела, з вадзіцелямі, і дарожныя рабочыя. У прыватнасці, там працуюць на дарожных катках — Сяргей Станкевіч і Віктар Куксік, на асфальтаўкладчыку — Дзмітрый Ракавец, таксама на аб’екце заняты вадзіцелі МАЗаў Юрый Марціновіч, Валерый Карбоўскі, Уладзімір Баленка, на “Газелі” — яшчэ адзін Юрый Марціновіч, ну а саму работу па асфальтаўкладцы выконваюць дарожныя рабочыя Леанід Басякоў, Мікалай Верынскі, Валерый Лабейка, Уладзімір Семеж. За работу на гэтым участку адказвае старшы майстар Аляксандр Храпко.

Уладзімір Ціцішын падкрэслівае, што ў асноўным прадпрыемства абыходзіцца сваімі сіламі, толькі фрэза дарожная для асфальту арэндавана ў ДРБУ-59 (горад Магілёў). Асфальт для работ на аб’ектах возяць з Бабруйскага ДБУ-16, а зняты фрэзай асфальтагранулят ідзе на ўмацаванне абочын рамантуемага ўчастка аўтадарогі.

Т. ЛУКАШЭВІЧ, фота аўтара

Последние новости

Общество

Команда Глусского детского социального пансионата «Весново» заняла второе место в командном зачете на республиканском турнире Специальной Олимпиады по лёгкой атлетике

30 октября 2026
Читать новость
Власть

Новая Городская инфекционная больница открыта в Минске

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску

30 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Горецком районе утонул рыбак

29 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Жители Могилёвской области могут сообщить о проблемах с торговым обслуживанием на селе

29 октября 2026
Читать новость
Общество

Разгром банды в деревне Баратино

29 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем