Темы

Спартакіяда дапрызыўнай моладзі

Спартакіяда дапрызыўнай моладзі

“Абаронца Айчыны-2013” — так называецца фізкультурна-спартыўны комплекс летняга шматбор’я, па якім праводзілася раённая спартакіяда дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. Яе ўдзельнікі – юнакі-старшакласнікі 15 і 16, а таксама 17 і 18 гадоў.
У пятніцу на раённым стадыёне сабралася 10 школьных каманд, каб на другім, заключным этапе спаборніцтваў высветліць мацнейшых як у камандным, так і ў асабістым заліку. Усяго ў комплекс летняга шматбор’я ўваходзяць шэсць відаў спартыўных практыкаванняў, якія якраз і пакажуць ступень падрыхтаванасці дапрызыўнай і прызыўнай моладзі да службы ў арміі. Гэта плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне, кіданне гранаты, бег на сто і на тры тысячы метраў. Кожная ўстанова адукцыі была прадстаўлена камандай з шасці чалавек, іх вынікі па кожным з практыкаванняў і пайшлі ў агульны залік.
Як паведамілі нам у раённым аддзеле адукацыі, сярод юнакоў 15 – 16 гадоў пераможцамі сталі Барыс Кажаронак з гімназіі Глуска, другое месца ў Андрэя Карповіча з СШ №2, трэці вынік у Дзмітрыя Марціновіча з гімназіі. У старэйшай узроставай групе лепшыя вынікі ў Сяргея Брылькова з каманды Завалочыцкага ВПК, за ім Уладзіслаў Огур з Клетнага, на трэцім месцы Ілья Дзяшчэня з СШ №2.
У камандным заліку пераможцай раённай спартакіяды дапрызыўнай і прызыўнай моладзі па летняму шматбор’ю “Абаронца Айчыны-2013” стала гімназія Глуска. Другое месца ў сярэдняй школы №2. Трэці камандны вынік за юнакамі Клятнянскага вучэбна-педагагічнага комплексу. Пераможцы спаборніцтваў узнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў ад раённага аддзела адукацыі.

Т.ЛУКАШЭВІЧ
Фота С.РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глуск:1396 — 2026. Як глускіх сялян пераводзілі на “нямецкую асаду” і што з гэтага атрымалася

12 сентября 2026
Читать новость
Общество

Опыт и молодость в деле. 15-летний юбилей службы отмечают сотрудники Глусского районного отдела Следственного комитета

12 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем сотрудника органов предварительного следствия! Поздравляет руководство района

12 сентября 2026
Читать новость
Власть

Встречу молодых специалистов, прибывших в этом году в Глусский район, организовали в Глуске

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Про товары в магазине

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем