У апошнюю зімовую нядзельку ў цэнтры Глуска сабраўся народ на свята “Гуляй, Масленка!” зіму праважаці, вясну сустракаці, бліны есці, сілай мерацца ды ў вясёлыя гульні гуляць. Тон задавалі работнікі культуры і самадзейныя артысты – і песні спявалі, і тэатралізацыю наладзілі, і бліноў напяклі, і выставу мастацкіх вырабаў і латарэю арганізавалі. Бойка ішоў і гандаль. Ля “Арыёна” збіралася ўсё больш людзей. Усе чакалі, як кажуць, “фішку” свята – спаборніцтваў па перацягванні каната. І вось дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Віктар Вежнавец аддае загад камандам аўтапарка, лясгаса, “Жылкамгаса”, райспажыва, райгаза і РАНС рыхтавацца да стартаў. Што тут пачалося! Балельшчыкі аддавалі сіл на падтрымку ўдзельнікаў спаборніцтваў не менш, чым самі аматары спорту! У выніку перамогу “выцягнула” каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. На другім месцы – “Жылкамгас”, трэцім – райспажыў. Менавіта ім начальнік аддзела па фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Ігар Сушчэня ўручыў канверты з прэміямі.
Калі адны сілай мераліся, другія – спрытнасцю. Хто бліны са смятанай на хуткасць паядаў, хто дуэль падушкамі на адной назе ладзіў. Павесяліліся і дзеці: шмат для іх гульняў ды конкурсаў было! А ў канцы свята, як і належыць, спалілі пудзіла зімы, а з ім усе непрыемнасці, што былі ў мінулым годзе.
У гэты ж дзень Масленіцу святкавалі і на сяле. Напрыклад, у аграгарадку Засценак Усцярхі свята для сяльчан зрабілі работнікі мясцовых бібліятэкі і клуба. У святочна прыбранай зале СДК гледачоў сустракалі Масленіца, Алеся і дзед Андрэй, якія з гумарам і задорам праводзілі конкурсы, спявалі песні, а кульмінацыяй свята стала гульня-абрад “Разбудзі мядзведзя”. Пасля провадаў Масленіцы усцярхоўцаў частавалі блінамі ды гарачай гарбатай.
Тэкст і фота Ірыны ГРАМЫКІ Яшчэ фотаздымкі з Масленіцы вы можаце паглядзець на сайце нашай газеты ў Інтэрнэце www.glusk.by ў раздзеле “фотагалерэя”.
Последние новости
Общество
Глуск:1396 — 2026. Як глускіх сялян пераводзілі на “нямецкую асаду” і што з гэтага атрымалася
12 сентября 2026
Общество
Опыт и молодость в деле. 15-летний юбилей службы отмечают сотрудники Глусского районного отдела Следственного комитета
12 сентября 2026
Власть
С Днем сотрудника органов предварительного следствия! Поздравляет руководство района
12 сентября 2026
Власть
Встречу молодых специалистов, прибывших в этом году в Глусский район, организовали в Глуске
11 сентября 2026
Будь в курсе
В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности