Темы

Беларусь прынята ў Балонскі працэс рашэннем міністраў адукацыі краін Еўропы

Беларусь прынята ў Балонскі працэс рашэннем міністраў адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы. Як паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі, Балонскі камітэт прызнаў поспехі ў развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пытанне аб уключэнні Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі было абмеркавана на Канферэнцыі міністраў адукацыі краін агульнаеўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ў Ерэване (Арменія). Беларускую дэлегацыю ўзначаліў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

“Для Беларусі гэта важны і адказны крок у развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі. Крок, які адлюстроўвае высокі ўзровень беларускай сістэмы адукацыі і ставіць перад намі вялікія задачы па развіцці і абнаўленні сістэмы адукацыі. Уключэнне нас у Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі адлюстроўвае прызнанне сусветнай грамадскасцю беларускай сістэмы вышэйшай адукацыі і пацвярджае факт таго, што нацыянальная мадэль канкурэнтаздольная і зможа інтэгравацца ў сусветную адукацыйную прастору”, – сказаў Міхаіл Жураўкоў, выступаючы 14 мая ў Арменіі на канферэнцыі міністраў адукацыі. Ён падкрэсліў, што стратэгія развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі заснавана на міжнароднай інтэграцыі, далучэнні да працэсу абнаўлення нацыянальнай сістэмы адукацыі максімальна шырокага кола зацікаўленых бакоў, уключаючы работадаўцаў, прадстаўнікоў студэнцкага самакіравання і міжнародных экспертаў.

Канферэнцыя міністраў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і форум па Балонскай палітыцы ўпершыню праходзяць у Арменіі. На канферэнцыю запрошаны прадстаўнікі 47 краін. Чакаецца падпісанне важных дакументаў, якія вызначаць лёс тысяч студэнтаў і навучальных устаноў па ўсёй Еўропе, будуць абмеркаваны Ерэванская дэкларацыя, важныя новаўвядзенні ў сферы адукацыі.

Ідэі стварэння еўрапейскай універсітэцкай супольнасці і адзінай Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ідуць ад найстарэйшага ў Італіі Балонскага ўніверсітэта. Яшчэ ў 1986 годзе, рыхтуючыся да 900-гадовага юбілею, кіраўніцтва ВНУ звярнулася да ўсіх універсітэтаў Еўропы з прапановай прыняць Вялікую хартыю ўніверсітэтаў – Magna Charta Universitarum. Ідэя была з энтузіязмам успрынята, і ў час юбілейных урачыстасцей у 1988 годзе гэты дакумент, які абвяшчае ўніверсальныя і вечныя каштоўнасці ўніверсітэцкай адукацыі, а таксама неабходнасць цесных сувязей паміж імі, быў падпісаны рэктарамі 80 ВНУ. У 1999 годзе на радзіме Magna Charta, у Балонні, прайшла гістарычная Першая канферэнцыя трыццаці еўрапейскіх міністраў адукацыі. Прынятая імі дэкларацыя “Зона еўрапейскай вышэйшай адукацыі” вызначыла асноўныя мэты, якія вядуць да дасягнення супастаўнасці і, у канчатковым выніку, гарманізацыі нацыянальных адукацыйных сістэм вышэйшай адукацыі ў краінах Еўропы. З гэтай дэкларацыі і пачынаецца Балонскі працэс.


 

Последние новости

Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Брянская наступательная операция

2 мая 2024
Общество

Белорусская партия «Белая Русь» отмечает первую годовщину

2 мая 2024
Общество

Учатся помогать. Слет юных спасателей-пожарных прошел в Глуске

1 мая 2024
Общество

Толокою. Уроженцы Ольницы организовали субботник на сельском кладбище

1 мая 2024
Актуально

1 мая — Праздник труда

1 мая 2024
Общество

В память о чернобыльской трагедии

30 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Слово делегату ВНС Олегу Дьяченко

30 апреля 2024
Актуально

Какой будет новая Военная доктрина Беларуси. Хренин раскрыл подробности документа

30 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Власть

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024