Темы

На сямі артэзіянскіх свідравінах Глуска праводзіцца замена водапад’ёмнага абсталявання

На сямі артэзіянскіх свідравінах Глуска праводзіцца замена водапад’ёмнага абсталявання
Фота носіць ілюстрацыйны характар

На сямі артэзіянскіх свідравінах Глуска праводзіцца замена водапад’ёмнага абсталявання.

Справа ў тым, што цягам апошніх дзесяці год у Глуску было пабудавана дзесяць шматкватэрных жылых дамоў, жылы фонд гарадскога пасёлка  павялічыўся больш як на 700 кватэр, што павысіла нагрузку на водаправодныя сеткі, расказалі рэдакцыі ў Глускім участку водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі. Больш таго, практычна штогод, калі працяглы час не ідуць дажджы і значна павялічваецца разбор вады для палівання агародаў, павялічваецца і колькасць скаргаў ад насельніцтва на слабы напор, а то і ўвогуле на адсутнасць вады (асабліва на верхніх паверхах).

Для бесперапыннага водазабеспячэння насельніцтва раённага цэнтра і аграгарадка Калацічы (які ў свой час быў падключаны да водаправоднай сеткі Глуска) спецыялісты “Магілёўаблводаканала” і філіяла “Бабруйскводаканал” распрацавалі комплекс мерапрыемстваў: на артэзіянскіх свідравінах заменяць водапад’ёмныя трубы і помпавыя агрэгаты. Неабходныя работы плануецца выканаць да 1 верасня.

На больш аддаленую перспектыву, 2024—2026 гады, разглядаецца магчымасць будаўніцтва яшчэ адной свідравіны, што дазволіць стварыць дадатковы рэзерв вады для патрэб насельніцтва.

Т. ЛУКАШЭВІЧ  

Последние новости

Общество

Молодежь Глусчины подключилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

27 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Бобруйчанин взял деньги за ремонт автомобилей и потратил их на себя

27 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе побывал член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Александр Багель

27 октября 2026
Читать новость
Общество

По просьбе читательницы рассказываем, что и как приготовить из синей зубатки

27 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Мошенническая схема Fake Boss или что делать, если под видом руководства вам пишут или звонят аферисты

27 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил возродить практику по закреплению за Беларусью ряда российских городов и регионов

27 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем