Темы

Незвычайны пешаход. У фотааб’ектыве — еўрапейская балотная чарапаха

Незвычайны пешаход. У фотааб’ектыве — еўрапейская балотная чарапаха

Вось такі незвычайны пешаход, якога вы бачыце на фотаздымку, трапіўся ў канцы мая на шляху работнікаў Глускага раёна электрасетак. Брыгада ехала на свой рабочы аб’ект, а чарапаха сунулася па сваіх неадкладных справах. Пра чарапашую хуткасць добра вядома, таму хлопцы, крыху паназіраўшы за такой рэдкай у нас рэптыліяй, акуратна перанеслі яе на ўзбочыну — у тым напрамку, куды яна і кіравала. Пра кароткую фотасесію таксама не забыліся, а фотаздымкі і відэа перадалі нам у рэдакцыю, за што вялікі дзякуй (пабачыць іх больш вы можаце ў тэлеграм-канале “Глуск инфо”).

Добра разгледзеўшы прыгажуню (прынамсі, на наш густ), мы зрабілі вывад: гэта еўрапейская балотная чарапаха. Між іншым, гэта ўвогуле адзіны від чарапах, які ёсць у Беларусі. Раней, да меліярацыі Палесся, еўрапейская балотная чарапаха была ў нас даволі распаўсюджанай, зараз жыве толькі ў паўднёвай частцы краіны, у басейне Прыпяці. Наша Пціч якраз да гэтага басейна адносіцца.

Жывуць еўрапейскія балотныя чарапахі каля трыццаці гадоў, але пабачыць іх няпроста. Па-першае, від рэдкі, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, адносіцца да 3-й катэгорыі прыродаахоўнага значэння (прысвойваецца відам, якія могуць знікнуць). Па-другое, ад чатырох да шасці месяцаў чарапахі праводзяць у спячцы — зарываюцца ў глей і адпачываюць. Таму і выбіраюць для жыцця вадаёмы са спакойнай вадою, ціхія завадзі, неглыбокія балотцы. Яшчэ вучоныя сцвярджаюць, што балотныя чарапахі вельмі асцярожныя, у іх востры зрок, яны адчуваюць вібрацыю нават ад самых лёгкіх крокаў і пры самай нязначнай небяспецы хаваюцца ў вадзе.

А вось у канцы мая — пачатку чэрвеня самкі балотных чарапах губляюць сваю асцярожнасць, выбіраюцца са сваіх утульных і бяспечных вадаёмаў і выпраўляюцца туды, дзе ёсць добра прагрэты пясок — уладкаваць гняздо і адкласці яйкі. На жаль, па ацэнках вучоных, да наступнай вясны з патомства выжывае не болей за пяць працэнтаў чарапашанят. Дык вось, у гэты перыяд, калі самка спяшаецца прадоўжыць род, яе можна сустрэць у самых нечаканых месцах.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Происшествия

Автопожары в Могилёвской области

10 сентября 2026
Читать новость
Власть

Президент Беларуси сегодня проведет совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности

10 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Откуда мошенники берут наши данные: 5 источников

10 сентября 2026
Читать новость
Власть

Александр Лукашенко заслушал доклад председателя Могилёвского облисполкома Анатолия Исаченко о ходе уборки

10 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Как начислить больничный вчерашнему студенту

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

У тракториста на подготовке лесосек, трелевке и вывозке леса Кировского лесничества Глусского лесхоза Андрея Хилы лучший результат в области

10 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем