Темы

Разам супраць пажараў

З наступнага месяца Глускі раён далучыцца да правядзення рэспубліканскай акцыі “За бяспеку разам”. Яе мэта — павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыя пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнка гатоўнасці раёна да асенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду.

Так, з 2 па 23 лістапада наглядальныя камісіі, у склад якіх увойдуць прадстаўнікі сацыяльных службаў, райбальніцы, аддзела ўнутраных спраў і іншых зацікаўленых арганізацый, наведаюць і правераць уласныя домаўладанні як у сельскай мясцовасці, так і ў Глуску.

У сувязі з гэтым на мінулым тыдні прайшоў каардынацыйны савет па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх. У склад раённай камісіі па надзвычайных сітуацыях увайшлі: намеснікі старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня і Людміла Клыга, начальнік Глускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Павел Шарснёў і старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй Баброўнік. Акрамя таго, на савет былі запрошаны ўсе прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, што прымуць удзел у правядзенні акцыі. 

Перш-наперш Павел Шарс-нёў звярнуў увагу на тое, што сёлета ў склад назіральных камісій павінны быць уключаны інспектары з раённай энергаінспекцыі. Падчас правядзення агляду дамоў неабходна звярнуць увагу на пячное ацяпленне, стан электра-праводкі і пажарных апавяшчальнікаў, газа- і электранагравальнікаў. Камісіі  штотыднёва павінны паведамляць у раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях аб усіх выяўленых недахопах, па якіх у далейшым дэталёвую праверку  правядуць ужо супрацоўнікі аддзела.

Намеснік старшыні райвыканкама Людміла Клыга звярнула ўвагу прысутных на тыя катэгорыі грамадзян, чые дамы будуць правярацца ў першую чаргу. Акцэнт неабходна зрабіць на абследаванне супрацьпажарнага стану дамоў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У той жа час трэба абавязкова наведаць пажылых (і не толькі пажылых) людзей, якія пражываюць з асобамі, што злоўжываюць алкагольнымі напоямі. Пры гэтым не забываць і аб правядзенні тлумачальнай работы ў працоўных калектывах, установах адукацыі і размяшчэнні інфармацыйнага матэрыялу ў месцах масавага наведвання — па пытаннях  недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду (дарэчы, за гэта прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне), крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей у небяспецы, прафілактыкі пажараў і гібелі людзей ад іх, у тым ліку з-за неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап’янення, прытрымлівання правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця на прысядзібных участках. 

Акрамя таго, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня даручыў старшыням сельвыканкамаў скласці спісы кацельных і жылых дамоў, якія ацяпляюцца мясцовымі відамі паліва. Таксама трэба агледзець усе кінутыя і безгаспадарныя будынкі, паддашкі і падвалы шматкватэрных дамоў, абмежаваць доступ да іх (дзверы павінны быць  зачынены або заблакіраваны).

Лілія ХАРЛАНЧУК

Последние новости

Будь в курсе

Прямую линию с респондентами и жителями области 1 июля проведет Елена Владимировна КОЗЛОВСКАЯ

30 июня 2026
Читать новость
Общество

В Глуске отметили 82-ю годовщину освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

30 июня 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе продолжаются работы по благоустройству

30 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Красная жара! Прогноз погоды 1—5 июля

30 июня 2026
Читать новость
Образование

Побывали в гимназии Глуска и посмотрели, как проводят время с пользой ученики, заступившие на трудовую смену

30 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил углубить сотрудничество Минска и Пекина в сфере высшего образования

30 июня 2026
Читать новость