У Дзень роднай мовы ў гімназіі Глуска

У Дзень роднай мовы ў гімназіі Глуска гасцей сустракалі народнымі песнямі, танцамі, вершамі. Было вельмі прыемна, што нашы дзеткі такія здатныя, таленавітыя! На памяць пра гэты дзень у кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Дзьячэнкі застануцца падораны Цэнтрам творчасці каляндар славутых мясцін Глускага раёна, фотаздымкі і прыемныя ўражанні.



