Темы

Адвэнт. Літургічныя і абрадавыя звычаі

     Слова Адвэнт паходзіць з лацінскай мовы – “adventus” і абазначае “прыход”, “надыход”. У старажытным Рыме гэтым словам акрэслівалі афіцыйны прыезд імператара ў сенат ці ў іншую дзяржаўную ўстанову. У хрысціянскай традыцыі Адвэнт з’яўляецца часам радаснага чакання святаў Божага нараджэння, калі да нас прыходзіць Хрыстос, каб прынесці добрую навіну аб збаўленні. У часе Адвэнту мы прыпамінаем першы прыход ў свет Хрыста і чакаем Яго другога слаўнага прыходу, калі Ён у трыумфе вернецца на зямлю, каб даканаць канчатковага суда над жывымі і памерлымі.

  Адвэнтам распачынаецца чарговы касцельны і літурічны год, таксама бярэ пачатак цыкл імшальных чытанняў Старога і Новага Запаветаў. Адвэнт працягваецца 4 тыдні, пачынаючы ад першага тыдня пасля ўрачыстасці Хрыста-Ўладара, да вечару Божага  Нараджэння 24 снежня. Час трывання Адвэнту – ад 23 да 28 дзен. Гэты літургічны перыяд складаецца з дзвюх розных частак. Першая працягваецца да 16 снежня, калі мы больш праз  нашыя малітвы звяртаем увагу на другі прыход Хрыста ў свет. Другая частка – ад 17 снежня да самаго Нараджэння нашага Госпада – гэта час непасрэднага прыгатавання да Святаў, у набажэнствах  акцэнт кладзецца на ўспамін першага прыходу ў свет Хрыста Збаўцы.

  Першыя сляды абыходу Адвенту ў хрысціянскім Касцёле знаходзім у IV веку ў літургіі касцёла ў Іспаніі і Галіі. Вядома, што, пакуль не была дакладна акрэслена дата Божага нараджэння, а гэта адбылося ў другой палове IV веку, Адвэнт не існаваў як звычай.  У Галіі біскуп Тур Перпетуус +490 увеў абавязак посту ў сераду, пятніцу і суботу за тры тыдні да Святаў, пачынаючы ад дня ўспаміну св. Марціна. У Іспаніі звычай прыгатавання да Святаў бярэ пачатак ад 380 года, калі на сінодзе ў Сарагосе было прапанавана вернікам збірацца ў касцёлах штодзенна ад 17 снежня да свята Эпіфаніі 6 студзеня. У Рыме час прыгатавання да Святаў вядомы толькі ад 6 веку. У часы папы Рыгора Вялікага 590-604 Адвэнт працягваўся ўжо 4 тыдні. Гэта быў толькі літургічны перыяд. Ад IX веку ў Рыме Адвэнт прымае эсхаталагічны характар – больш ўвагі прысвячаецца другому прыходу Хрыста.

   Адвэнт не з’яўляецца часам навяртання і пакуты, як Вялікі Пост. Гэта перыяд радаснана чакання прыходу Хрыста, але біблійныя чытанні падчас службы клічуць нас, каб мы звярталі большую ўвагу на нашы адносіны да Бога, нашых братоў і стан уласнай душы, каб мы праз унутраную духоўную аднову лепей прыгатаваліся спаткацца з нованароджаным дзіцяткам-Хрыстом. Святое Пісанне кажа нам: “Пакайцеся, бо набліжаецца Валадарства Нябеснае”. (Мц. 3,2). Таксама: “Прыйшла ўжо гадзіна абудзіцца са сну. Бо цяпер бліжэй да нас збаўленьне, чым калі мы ўверавалі. Ноч прайшла, а дзень наблізіўся: дык адкінем справы цемры і апранемся ва ўбраньне сьвятла, як у дзень, будзем хадзіць прыстойна, не ў пражорлівасьці і п’янстве, не ў калатні ды зайздрасьці; але апранецеся Госпадам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасьці”. (Рым.13, 11-14).

   Галоўныя постаці Адвэнту гэта Найсвяцейшая панна Марыя – яна з’яўляецца апякункай гэтага часу чування, прарок Ісайя, які прыпавядаў прыход Хрыста ў свет, і св. Ян Хрысціцель, які непасрэдна падрыхтаваў людзей да спаткання з Хрыстом, прапаведуючы навяртанне, заклікаючы, каб мы прыгатавалі Хрысту сцежкі ў нашых сэрцах.

   Адвэнт гэта час радасці, вяселля, калі адбываецца пераход акцэнтаў з эсхаталогіі (другога прыходу Хрыста ў славе) на радаснае спатканне з Госпадам, які нараджаецца ў Віфлееме. Таму мы “радасна выходзім на спатканне Госпада”, як падаюць фармуляры спеваў на адвентовай літургіі. Таксама “Marana tha” – габрэйскае ўскліканне “прыйдзі Госпадзе”, і словы апостала Паўла: “Радуйцеся ў Госпадзе, яшчэ раз паўтараю радуйцеся … Госпад есць блізка” гучаць у сэрцы кожнага верніка, чакаючага прыходу Хрыста.

   Ва ўвесь час працягу Адвэнту, апрача нядзель і ўрачыстасці Беззаганнага Пачацця Панны Марыі 8 снежня, адпраўляецца св. Імша, якая завецца Раратнай. Яна асаблівым чынам прысвечана Божай Маці. Назва паходзіць ад першых слоў лацінскага гімну “Rorate caeli desuper“ – “Пашліце, нябесы, нам росы”. Ужо ў 17 веку на нашых тэрыторыях Рараты былі ўжо агульна вядомыя. У часе Раратнай імшы на алтары запаляецца дадатковая свяча, перацягнутая белай стужкай, якая сімвалізуе Марыю, бо яна як свет параннай звязды, папярэдзіла прыход  праўдзівага святла – Хрыста Збаўцы свету. Таксама гэта сімвал прывілегіі беззаганнага пачацця Панны Марыі, чысціні і прыгажосці яе жыцця, цалкам пасвечанага свайму Сыну.

  Вернікі заўсёды вельмі ахвоча прымалі ўдзел у Раратніх імшах. Асабліва ў вёсках людзі прыходзілі да святынь яшчэ ў пацьме, пехатой са спевам, каб падчас Імшы слухаць становыя навукі – казання для жанчын, мужчын, моладзі, а потым, пасля імшы, калі святары ўдзялялі сакрамэнт споведзі, спявалі адвэнтовыя песні, аддаючы пашану Панне Марыі. У нядзелі былі казаныя асаблівыя пропаведзі, памагаючыя лепей прыгатавацца да сакраманту споведзі. Вечарамі, калі ўжо не было столькі працы, калі заканчваліся працы на глебе, людзі імкнуліся перажываць гэты час разам з суседямі, не толькі ў сваёй сям’і. Збіраліся ў хатах, там спявалі, старшыя апавядалі малодшым аб сваім жыцці, супольна чыталі Святое Пісанне і адмаўлялі ружанцовыя малітвы. Моладзь у тым часе разучвала калядныя спевы, падрыхтоўваліся на будавання шопкі на Божае Нараджэнне, рабілі віфлеемскія звёзды, каб з імі і з каляднымі спевамі ўслаўляць Хрыста. Вернікі добра ведалі, што Божае Нараджэнне трэба спаткаць прыгатаваным, таму ў Адвэнце імкнуліся прымірыцца з ўсімі, з кім пасварыліся, аказвалі наўзаем помач, асабліва асобам старшым і бедным. Вядома так званая “шэрая гадзіна”, калі на падворку рабілася ўжо цёмна, калі скончваліся штодзенныя заняцці, сям’я збіралася разам, у кухні, пабліж пліты, усе вячэралі, потым не запальваючы святла маліліся ўсе ў цішыні разважалі над сваім жыццем.

   Прыгожай традыцыяй есць рабленне адвэнтавых пастаноў, калі вернікі дзеля лепшага прыгатавання да Святаў адмаўляюцца чагосьці, што перашкаджае ў іх духоўным жыцці. Гэта можа быць абмежаванне ў глядзенні тэлебачання, а высвабаджаны час  можна прысвяціць сваім родным і сваякам. Таксама адмова ўжывання алкаголю ці палення, калі грошы, якія мы выдаем на гэтыя злыя звычкі, прысвячаем на помач бедным і патрабуючым. Кожны з нас можа паразважаць, што менавіта з’яўляецца тый галоўным у нашым жыцці, і зрабіць на час Адвэнту пастанову выправіцца і ніколі больш не паўтараць гэтых недахопаў. Служаць гэтаму рэкалекцыі, якія адпраўляюцца ў Адвэнце – праз разважанне Божага слова і навучання Езуса Хрыста, мы адносім нашае жыццё з жыццём Хрыста, Яго Маці, святых, да якіх молімся, каб знаходзячы праявы нашай слабасці, недасканаласці, у шчырай малітве і духоўнай працы над сабой, мы назаўседы пакінулі прывязанне да граху, а жылі ў спакоі і згодзе з Богам, нашымі бліжнімі і з уласным сумленнем. Таму не забудзем аб спаведзі ў гэты збавенны для нас час, каб Той, прыхода Якога мы чакаем, прыняў дар нашых сэрцаў і сумленняў і даў нам сапраўдную радасць Святкавання Яго нараджэння.

У гэтым годзе Адвэнт пачаўся 29 лістапада.

Айцец Канстанцін, настаяцель прыхода Святой Ганны ў Глуску

Последние новости

Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Актуально

Чтобы защитить свой урожай

2 мая 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси. 1943—1944

2 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024