Темы

Каб каля храма быў парадак

На пачатку кастрычніка актывісты гімназіі і сярэдняй школы № 1 Глуска сабраліся каля Свята-Богаяўленскага храма, каб дапамагчы ў добраўпарадкаванні царкоўнага двара. Піянеры і школьнікі прыходзяць сюды не першы раз з таго часу, як Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя вырашылі штогод праводзіць дабрачынную акцыю “Аднаўляем святыні Беларусі” па рэканструкцыі і добраўпарадкаванні праваслаўных храмаў краіны. Ідэю падтрымала і Беларуская праваслаўная царква, спрыяючы са свайго боку знаёмству падлеткаў з духоўнай і культурнай спадчынай і выхаванню маральных каштоўнасцей.

На гэты раз маладыя дужыя хлопцы заняліся на царкоўным двары землянымі работамі. Адбылося гэта акурат у дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага, і з гэтай нагоды настаяцель Свята-Богаяўленскага храма айцец Міхаіл падарыў на развітанне кожнаму з валанцёраў абразок з выявай святога.                                     

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА


Последние новости

Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огурцам — холод, арбузам — тепло

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Кропка на карце. Таямнічы сусвет у катлавіне рэліктавага возера

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Як у Глуску прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем