Темы

Святая Імша

Святая Імша

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, біскуп вікарый для Магілёўскай часткі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі наведаў парафію Святой Ганны ў Глуску і ўзначаліў урачыстую святую Імшу.

Нягледзячы на халоднае надвор’е і працоўны дзень, у парафіі сабралася нямала вернікаў. Тут таксама прысутнічаў прадстаўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, які  павіншаваў католікаў са святамі Божага Нараджэння і Новым годам і пажадаў, каб Касцёл на Глушчыне развіваўся. У сваёй пропаведзі біскуп Аляксандр Яшэўскі нагадаў пра сімволіку падзей перыяду Нараджэння Пана, а таксама пра сэнс і значэнне для кожнага чалавека Юбілейнага Года Міласэрнасці, які пачаўся ў Касцёле. Іерарх запрасіў вернікаў да ўдзелу ў паломніцтве да Магілёўскага каталіцкага кафедральнага сабора, каб яны памаліліся разам са сваім біскупам і атрымалі поўнае адпушчэнне грахоў.

Біскуп таксама патлумачыў значэнне ўрачыстасці Аб’яўлення Пана і сімвалізм літар К + М + Б: яны азначаюць імёны трох біблейскіх мудрацоў — Каспара, Мельхіора, Бальтазара. Менавіта вялікімі літарамі іх імёнаў католікі пазначаюць дзверы сваіх дамоў у знак маніфестацыі сваёй веры.

Напрыканцы ўрачыстасці былі асвечаны крэйда, золата і міра.

Ксёндз КАНСТАНЦІН, прыход Святой Ганны ў Глуску

Последние новости

Будь в курсе

Прокачай безопасность: три важные настройки телефона

4 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

На пожаре в Могилёвском районе погиб пенсионер

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Первое сентября: как в Глусском районе отметили День знаний

4 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Огурцам — холод, арбузам — тепло

4 сентября 2026
Читать новость
Общество

Кропка на карце. Таямнічы сусвет у катлавіне рэліктавага возера

4 сентября 2026
Читать новость
Образование

Як у Глуску прайшла жнівеньская педагагічная канферэнцыя

4 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем