Темы

Абраны старшыня праўлення Глускага райпо

Абраны старшыня праўлення Глускага райпо

На сходзе ўпаўнаважаных Глускага раённага спажывецкага таварыства (адбыўся 5 жніўня) старшынёй праўлення райпо выбрана Алена Булатоўская. Яе кандыдатуру прадставіў намеснік старшыні Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксандр Уткін.

Расказваць многа і падрабязна пра Алену Мікалаеўну няма патрэбы, яна прайшла неабходныя ўзгадненні на ўсіх узроўнях, у Глускім раёне яе ведаюць як вопытнага кіраўніка, і сама яна ведае спецыфіку работы спажывецкай кааперацыі не па чутках, адзначыў Аляксандр Уткін і папрасіў упаўнаважаных прагаласаваць за выбранне Алены Булатоўскай старшынёй праўлення райпо. Калі галасаванне было праведзена (аднагалосна — “за”), прадстаўнік аблспажыўсаюза пажадаў афіцыйна выбранаму кіраўніку і калектыву Глускага райпо поспехаў і настроіў на сур’ёзную работу. Дзяржава ўзмацняе падтрымку арганізацый спажывецкай кааперацыі, патрэбна загадзя  правесці дакладныя падлікі і правільна скарыстацца гэтай падтрымкай, падкрэсліў ён.

Тое, што поспех залежыць ад работы ўсёй каманды, кожнага, хто працуе ў калектыве, падкрэсліла і сама Алена Булатоўская. Адысці ад тых негатыўных тэндэнцый, што склаліся ў апошні час, і выйсці на прыбытковую работу, каб прадпрыемства зноў выйшла на лідыруючыя пазіцыі, якія займала раней, — такія асноўныя задачы бачыць перад сабой новы старшыня праўлення райпо і мае намер дабіцца іх разам з усім калектывам.

З выбраннем на адказную пасаду Алену Мікалаеўну павіншавала таксама намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Васіленка і пажадала прадпрыемству прыбытковай работы.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Команда Глусского детского социального пансионата «Весново» заняла второе место в командном зачете на республиканском турнире Специальной Олимпиады по лёгкой атлетике

30 октября 2026
Читать новость
Власть

Новая Городская инфекционная больница открыта в Минске

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску

30 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Горецком районе утонул рыбак

29 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Жители Могилёвской области могут сообщить о проблемах с торговым обслуживанием на селе

29 октября 2026
Читать новость
Общество

Разгром банды в деревне Баратино

29 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем