Темы

Дзякуй вам за працу на зямлі!

Дзякуй вам за працу на зямлі!

У чарадзе прафесійных святаў Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці хаця і прапісаўся бліжэй да канца года, але ён далёка не на апошнім месцы ні па сваёй значнасці, ні па колькасці людзей, якія маюць да яго дачыненне. Да прыкладу, у Глускім раёне ў аграпрамысловым комплексе занята каля 1 200 працуючых. Гэта цялятнікі і шафёры, механікі і камбайнеры, даяркі і машыністы, слесары і інжынеры, бухгалтары, эканамісты, аграномы, ветэрынарныя ўрачы і паляводы. Так, працу шматлікіх рук трэба прыкласці, каб на нашых сталах быў хлеб і да хлеба. Таму ці дзіўна, што на ўрачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу аграрыяў, у мінулую пятніцу ў кінатэатр “Арыён” разам з самімі віноўнікамі ўрачыстасці прыйшлі прадстаўнікі ўсіх працоўных калектываў Глушчыны. Ад гэтага сустрэча атрымалася яшчэ больш маштабнай і яркай.

Праца хлебароба заўсёды была самай запатрабаванай і нялёгкай, сказаў у сваім прывітальным слове старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Сельгасвытворцамі раёна патрачана шмат сіл і працы для атрымання ўраджаю, надояў і прываг. І хаця не ўсё запланаванае атрымалася, але мясцовыя гаспадаркі спрацавалі прыбыткова. У пацвярджэнне таго, што для канчатковага выніку важная праца розных спецыялістаў і работнікаў, кіраўнік раёна лепшым з іх уручыў узнагароды. Ганаровай граматай Глускага райвыканкама ўзнагароджаны Міхаіл Борыкаў і Васіль Лугін, трактарысты-машыні-сты СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, машыніст па склейванні папяровых вырабаў Ніна Дзешкавец і вадзіцель Сяргей Перабіраеў з філіяла “Глускі” вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Малочны полюс”, аператары машыннага даення Наталля Калянкевіч і Таццяна Рудзінская з СВК “Калгас “Зара”, аператар машыннага даення Марына Кудзёлка, электрагазазваршчык Барыс Лісіца і трактарыст-машыніст Аляксандр Рудзько з ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, трактарыст-машыніст  Васіль Лёзаў і аператар машыннага даення Святлана Мукасей з СВК “Калгас “Зара камуны”, трактарыст-машыніст Аляксандр Савончык, загадчык МТФ Бабірова Міхаіл Стральчэня і інжынер па працаёмістых працэсах Сяргей Шах з эксперыментальнай базы “Глуск”, жывёлавод з СВК “Дружба” Анатоль Юрэвіч.

Усё мяняецца з цягам часу, а праца людзей у сельскай гаспадарцы па-ранейшаму неабходна кожнаму з нас і будзе патрэбна нам заўсёды. Зараз адна Магілёўская вобласць вырабляе столькі мяса птушкі, колькі выраблялася па ўсёй краіне 10 год назад, зазначыў, выступаючы на ўрачыстым сходзе, начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Іван Кажамяка. І гэтай колькасці ёсць збыт, як ёсць збыт усёй сельскагаспадарчай прадукцыі, будзь гэта мяса ці малако, садавіна ці агародніна. Іван Кажамяка выказаў упэўненасць, што і аграрыі Глушчыны знойдуць тут сваю нішу і выйдуць на больш значныя эканамічныя вынікі. Шэрагу работнікаў прадстаўнік вобласці ўручыў узнагароды. Падзяку Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь атрымаў трактарыст-машыніст СВК “Калгас “Зара” Васіль Слук, грашовую прэмію Магілёўскага аблвыканкама — аператар машыннага даення СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Ніна Маханька, Ганаровымі граматамі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама адзначана праца старшага аператара машыннага даення эксбазы “Глуск” Ганны Майсеевай і жывёлавода СВК “Дружба” Міхаіла Грамыкі.

Пералік узнагарод папоўнілі граматы і падзякі ад галіновага прафсаюза, якія ўручыў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віталь Рагалевіч. Ганаровыя граматы Магілёўскага абкама прафсаюза атрымалі Уладзімір Аскераў, вадзіцель ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і аператар машыннага даення эксперыментальнай базы “Глуск” Вікторыя Янушэўская, падзячны ліст абласнога прафсаюзнага камітэта ўручаны жывёлаводу па абслугоўванні дойнага статку СВК “Калгас “Зара камуны” Мікалаю Кудзелю, падзякамі Глускага райкама галіновага прафсаюза адзначаны аператар машыннага даення СВК “Дружба” Таццяна Елістратава, аператар машыннага даення СВК “Калгас “Зара” Алена Хлань, тэхнік-асемянатар СВК “Калгас “Слаўгарадскі” Галіна Ларына, рабочы сялянска-фермерскай гаспадаркі “Даколь-Агра” Генадзь Спасаў, рабочы сялянскай гаспадаркі “Сокал” Іван Савончык і метадыст цэнтра падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі рабочых упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Глускага райвыканкама Таццяна Барбуцька.

Глускі раён — сельскагаспадарчы, таму прамысловасць, будаўніцтва, транспарт і іншыя арганізацыі цесна ўзаемадзейнічаюць з сельгаспрадпрыемствамі. Вось і на гэтым свяце кіраўнікоў мясцовых гаспадарак, СВК “Калгас “Зара”, СВК “Калгас “Зара камуны”, СВК “Калгас “Слаўгарадскі”, СВК “Дружба”, ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”, ААТ “Глускае РАПТЗ”, павіншавалі кіраўнікі АП № 15, Глускага райпо, ПМК-249, РКЦ “Белаграпрамбанк”, ЦБП № 707 “Беларусбанк” і ДЛГУ “Глускі лясгас”. Ноткі непасрэднасці ў цырымонію віншавання ўнеслі дзеці — яны і словы добрыя знайшлі, і адпаведныя моманту падарункі падабралі: важкія вязанкі бублікаў, а з імі — прыгожых каровак і бычкоў (цацачных, вядома).

Не забыліся на гэтым свяце і пра тых людзей, якія працы ў сельскай гаспадарцы прысвяцілі ўсё працоўнае жыццё. Гэта бухгалтар Галіна Маеўская, жывёлавод Міхаіл Кандраценя, заатэхнік Соф’я Петрашкевіч, дырэктар саўгаса Лідзія Карцель, аграном Любоў Храпко, эканаміст Ларыса Сяргейчык. Зразумела, усе гэтыя спецыяльнасці і пасады ў мінулым, а ў дні сённяшнім — удзячнасць, кветкі і дружныя апладысменты. Дружнымі апладысментамі зала дзякавала таксама і мясцовым артыстам, спевакам і танцорам, якія да свята падрыхтавалі цудоўную канцэртную праграму, дзе ўсё было прадумана, усё да месца, з лірызмам і гумарам. А галоўнае — з павагай да сваіх гледачоў, працаўнікоў палёў і фермаў, якія выкарысталі святочную нагоду для кароткага адпачынку, а потым — зноў за працу, якой у іх хапае круглы год.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Программа праздничных мероприятий в День Победы, Глуск

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Встреча с коллегами из Москвы

6 мая 2024
Читать новость
Общество

С 6 по 24 мая в Глусском районе пройдет спецпрограмма «Детство без насилия»

6 мая 2024
Читать новость
Актуально

Чем опасны весенние грибы

6 мая 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко рассказал, почему на Пасху посетил храм именно вблизи Днепра

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Светлое Воскресение Христово отпраздновали православные верующие

6 мая 2024
Читать новость
Духовность

Встреча в Свято-Богоявленском храме Глуска

5 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Читать новость
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Читать новость
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Стрелка вверх
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Стрелка вверх
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Стрелка вверх
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Стрелка вверх
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Стрелка вверх
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Стрелка вверх