Глуск рыхтуецца да чарговай сустрэчы гасцей — удзельнікаў рэгіянальнага фестывалю сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў”.

Ён мае адбыцца 10 жніўня. Паміж цырымоніямі адкрыцця і закрыцця — конкурсная праграма з творамі музычна-песеннага мастацтва, вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, прэзентацыямі святочнага каравая, сямейнага абярэга і ручніка. Будуць таксама выставы, гульнявыя праграмы для дзяцей, шчодрыя гандлёвыя рады і спартыўныя спаборніцтвы.
“Арганізатарам фестывалю выступае Глускі райвыканкам, — гаворыць загадчык сектара культуры Аліна Хлістунова. — Да ўдзелу запрашаюцца сямейныя і сямейна-роднасныя калектывы Магілёўшчыны і іншых рэгіёнаў краіны. Гэты фестываль мы праводзім для падтрымання і папулярызацыі сямейнай творчасці, сямейных каштоўнасцей і спадзяёмся, што калектывам-удзельнікам ён дасць магчымасць прадэманстраваць і ўмацаваць іх сямейнае адзінства, аднадумнасць, згуртаванасць, а мясцовыя жыхары і госці горада змогуць на гэтым свяце цікава і весела адпачыць усёй сям’ёй».