Темы

Кніжка пра грошы

Кніжка пра грошы

Ужо чатыры гады запар у школах Беларусі Белаграпрамбанк праводзіць рэспубліканскую акцыю па павышэнні фінансавай граматнасці дзяцей “Твае першыя фінансы”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года. Такая акцыя прайшла і ў Глускай сярэдняй школе № 2.

Да пяцікласнікаў у госці завіталі супрацоўнікі разлікова-касавага цэнтра № 15 у г. п. Глуску філіяла ААТ “Белаграпрамбанк” — Магілёўскае абласное ўпраўленне. І, канешне ж, прыйшлі яны не з пустымі рукамі, а з падарункамі — цікавымі маляўнічымі кніжкамі. У эпоху імклівага развіцця ў розных сферах жыццядзейнасці вельмі важна ісці ў ногу з часам, быць адукаваным і шмат ведаць. А быць фінансава граматнымі вучням дапаможа кніга “Твае першыя фінансы”, якую кожны з 29 пяцікласнікаў атрымаў у падарунак.

Падарожнічаючы разам з казачным героем Агрыкам па старонках кнігі, школьнікі дазнаюцца пра гісторыю грошай, што такое інтэрнэт-банкінг, банкамат, валюта, і яшчэ шмат іншай каштоўнай інфармацыі. Усё гэта зробіць іх не толькі дасведчанымі людзьмі, але і дапаможа ім у будучым правільна размяркоўваць свае грошы.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Прямую линию с респондентами и жителями области 1 июля проведет Елена Владимировна КОЗЛОВСКАЯ

30 июня 2026
Читать новость
Общество

В Глуске отметили 82-ю годовщину освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

30 июня 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе продолжаются работы по благоустройству

30 июня 2026
Читать новость
Будь в курсе

Красная жара! Прогноз погоды 1—5 июля

30 июня 2026
Читать новость
Образование

Побывали в гимназии Глуска и посмотрели, как проводят время с пользой ученики, заступившие на трудовую смену

30 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил углубить сотрудничество Минска и Пекина в сфере высшего образования

30 июня 2026
Читать новость