Темы

Малады спецыяліст эксбазы «Глуск» Кацярына Аношка

Малады спецыяліст эксбазы «Глуск» Кацярына Аношка

З месца і ў кар’ер — так кажуць пра сітуацыю, калі часу на нейкую раскачку не было, давялося адразу брацца за справу. Вось і з Кацярынай Аношкай адбылася такая ж гісторыя: учарашняя выпускніца Бабруйскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа, атрымаўшы дыплом і спецыяльнасць “бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт”, прыйшла працаваць у сельскагаспадарчую арганізацыю Глускага раёна — эксперыментальную базу “Глуск”. Гарадская дзяўчына, бабруйчанка, стала жыхаркай невялікага райцэнтра і спецыялістам сельгаспрадпрыемства.

Было гэта летам 2024 года, здаецца, зусім нядаўна, але за гэтыя паўгода да такіх змен дзяўчына, па яе ўласным прызнанні, прывыкла, пазнаёмілася з калегамі, прызвычаілася да новых умоў жыцця. У моладзі, як правіла, гэта хутка атрымліваецца.

“У калектыве мяне  сустрэлі і прынялі добра, — кажа Кацярына, — старэйшыя калегі дапамаглі разабрацца з асаблівасцямі работы. Бо вучоба вучобай, а праца ў канкрэтнай гаспадарцы на канкрэтным участку работы, я бухгалтар па асноўных сродках, — гэта крыху іншае, тут ёсць свае адметнасці, якія трэба ведаць і ўлічваць. Жыллёвыя ўмовы мяне таксама задавольваюць, здымаю ў Глуску кватэру, а гаспадарка кампенсуе частку затрат (адну базавую).

Я хоць і жыла недалёка адсюль, у Бабруйску, а з Глускам знаёмая не была, хіба што праязджала праз яго. Цяпер ужо магу сказаць, што гэта нядрэнны гарадок, людзі тут добрыя, ёсць дзе адпачыць і да дому блізка. Аб тым, што менавіта тут, у сельгасарганізацыі, маё першае месца работы пасля каледжа, не шкадую, бо тут я напрацоўваю практыку, набіраюся вопыту, які абавязкова спатрэбіцца ў далейшым”.

Пра тое далейшае я не пыталася, як кажуць, пажывём — пабачым (у нашым раёне Кацярыне адпрацоўваць тры гады). А папрасіла падзяліцца ўражаннямі пра нядаўнюю цікавую і, як мне здаецца, адметную падзею. Прыкладна месяц таму Кацярына Аношка разам з Мікалаем Козіным, таксама маладым спецыялістам з нашага раёна, была ўдзельніцай сустрэчы працоўнай моладзі Магілёўшчыны з губернатарам Анатолем Ісачанкам, якая праходзіла ў Кіраўскім раёне. Так, уражанняў шмат, і ўсе станоўчыя, пагадзілася Кацярына, прычым ад усёй паездкі. Але найбольш запомніўся дварэц Булгакаў у аграгарадку Жылічы — сваёй прыгажосцю і раскошай, а таксама цяпліцы з агуркамі ў калгасе імя Арлоўскага — сваімі грандыёзнымі маштабамі. Было на што паглядзець.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота А. ЗМІТРОВІЧ

Последние новости

Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Про товары в магазине

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Внимание, новая схема! Лжесотрудники соцзащиты обещают «перерасчет пенсии». Итоги кибернедели

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Сегодня великий православный праздник — Усекновение главы Иоанна Предтечи, ежегодно он отмечается 11 сентября

11 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Отставание смерти подобно»: Президент заявил о важнейшей задаче для армии Беларуси

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 9 по 13 сентября в Глусском районе проводится специальное профилактическое мероприятие «Зелёный щит»

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем