Месячнік пажарнай бяспекі праходзіць у Глускім раёне

Месячнік пажарнай бяспекі праходзіць зараз у Глускім раёне, ён прадоўжыцца да 25 сакавіка. На тэрыторыі сельсаветаў павінны быць арганізаваны сельскія сходы па гэтай тэме, у калектывах — праведзены дадатковыя інструктажы, на інфармацыйных стэндах тых устаноў, дзе бывае шмат людзей, будуць размешчаны памяткі з парадамі па пажарнай бяспецы.
У Магілёўскай вобласці за мінулы год адбылося 835 пажараў, загінулі 69 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пацярпелі на пажарах 69 чалавек, з іх 6 дзяцей. Прычынай гібелі 57 чалавек стала неасцярожнае абыходжанне з агнём. У нецвярозым стане знаходзіўся 51 загінулы. Такая статыстыка была агучана на пасяджэнні калегіі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.