Темы

Навагодні зарапад

Навагодні зарапад

Вясёлым і шумным атрымалася навагодняе свята ў санаторнай школе-інтэрнаце, на якім выступілі сапраўдныя зоркі гэтай навучальнай установы. Яно так і называлася — “Навагодні зарапад”. Кожны нумар мастацкай самадзейнасці суправаджаўся дружнымі пахвальнымі апладысментамі. Ад душы весяліліся ўсе: вучні і іх бацькі, а таксама прыехаўшыя павіншаваць дзяцей і педагагічны калектыў шэфы школы — намеснік міністра лясной гаспадаркі Аляксандр Корбут, генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі, дырэктар Глускага лясгаса Сяргей Максімовіч, намеснік начальніка аблспажыўсаюза Аляксандр Ушкоў, намеснік дырэктара Бабруйскага гандлёвага цэнтра Мікалай Ермакоў.

  Напярэдадні Новага года па традыцыі мы заўсёды чакаем гасцей, — гаворыць дырэктар школы Анатоль Ласоцкі. — Для ўсіх гэта хвалюючая і радасная падзея, бо нашы шэфы заўсёды вязуць з сабой розныя падарункі. На гэты раз ад міністэрства, аблспажыўсаюза і гандлёвага цэнтра  дзеці атрымалі ласункі, а Уладзімір Раеўскі ад лесагаспадарчага аб’яднання перадаў лінолеум для патрэб школы. Незвычайны падарунак падрыхтаваў і Глускі лясгас — шклопакеты ў адзін з класаў. За такія ўвагу і клопат усім вялікі дзякуй.

Шчыра сказаныя словы-пажаданні, цікавыя па задумцы і выкананні музычныя нумары — такой атрымалася ёлка 2015 года ў санаторнай школе-інтэрнаце. Варта дадаць, што кожны раз тут стараюцца прыдумляць што-небудзь новае — каб радавала і цешыла і каб надоўга запомнілася.

— Сцэнарый для навагодніх ранішнікаў мы бяром з рэальнага жыцця нашай школы, — расказвае педагог-арганізатар, яна ж аўтар праграмы Валянціна Хлань. — У гэтым навучальным годзе да нас прыйшоў Дзіма Кусянкоў. Вельмі жвавы, гумарны хлопец, з якім часта здараюцца нечаканыя, а часам незвычайныя гісторыі. На аснове яго школьнага жыцця і быў напісаны сцэнарый ранішніка.

І сапраўды, Дзіма з поспехам справіўся са сваёй роллю крэатыўнага стыліста-візажыста. Чарговы яго выхад на імправізаваную сцэну, калі ён як бы незнарок спрабаваў умяшацца ў праграму вядучых, ва ўсіх выклікаў станоўчыя эмоцыі і адабральны смех. І гэта было вельмі здорава! На ноце вясёлкавага настрою завяршылася ўрачыстая частка ранішніка, а прадоўжыла яго дыскатэка. 

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

5 мая — День печати

5 мая 2024
Общество

ПАСХАЛЬНОЕ ПОСЛАНИЕ ЕПИСКОПА БОБРУЙСКОГО И БЫХОВСКОГО СЕРАФИМА

5 мая 2024
Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024