Темы

Па заслугах

Па заслугах

Нарада па выніках дзейнасці Глускага раённага аддзела ўнутраных спраў, якая праходзіла на гэтым тыдні, — мерапрыемства і рабочае, і ўрачыстае адначасова. Рабочае, таму што гаворка ішла пра вынікі работы за мінулы год. І тут не абышлося без крытыкі — аб’ектыўнай і абгрунтаванай. За год па раёне зарэгістравана 227 злачынстваў, 177 было раскрыта, адміністрацыйных правапарушэнняў здзейснена больш за 4 тысячы 400. Для чалавека недасведчанага гэта проста лічбы, а супрацоўнікі органаў унутраных спраў разумеюць, што за імі — і прафілактычная работа, і выяўленне вінаватых, і доказ іх віны, і шмат чаго іншага, што схавана ад вока простага жыхара. Але не ад прафесіянала. На ўсе акалічнасці, якія неабходна ўлічваць, на недапрацоўкі, што сустракаюцца ў рабоце мясцовых міліцыянераў, і звярнула ўвагу намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Наталля Сіманава. У выніковай нарадзе таксама прынялі ўдзел і выказалі свае заўвагі начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Лескавец, пракурор раёна Леанід Палевіч, суддзя Сяргей Галынскі.

Міліцэйская служба — вельмі спецыфічная, і яна, як і кожная справа, не абыходзіцца без праблемных момантаў і ўпушчэнняў, аднак жа трымаецца на прафесійна граматных, ініцыятыўных работніках. Ёсць такія і ў Глускім аддзеле ўнутраных спраў. І гэта пацвярджаецца ўзнагародамі ад кіраўніцтва, якія былі ўручаны Наталляй Сіманавай, што і прыдало мерапрыемству ўрачыстасці. Граматай упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама ўзнагароджаны капітан міліцыі Сяргей Красавін — старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку, і лейтэнант міліцыі Таццяна Гаварунова — участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх. Падзяка аб’яўлена маёру міліцыі Сяргею Касько — старшаму інспектару групы тылавога забеспячэння, і Вользе Аксюцінай — начальніку фінансавай часці РАУС. Рашэннем старшыні Афіцэрскага сходу ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Кавальчука нагрудным знакам “95 год Магілёўскай міліцыі” ўзнагароджаны маёр міліцыі Барыс Налівайка — намеснік начальніка Глускага РАУС. Загадам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама нагрудным знакам “Класны спецыяліст МУС” 2-га класа ўзнагароджаны падпалкоўнік міліцыі Ігар Качалаў — начальнік Глускага РАУС.

Некалькі супрацоўнікаў былі адзначаны кіраўніцтвам мясцовага аддзела: за ўмелыя і граматныя дзеянні, ініцыятыву, праяўленыя пры правядзенні службовых мерапрыемстваў, а таксама за высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці па выніках работы за 2014 год аб’яўлена падзяка старшаму лейтэнанту міліцыі Паўлу Еўдакімаву — інспектару па дазвольнай рабоце, і лейтэнанту міліцыі Аляксею Прыгару — участковаму інспектару аддзялення аховы парадку і прафілактыкі. Не абышло міліцэйскае кіраўніцтва і тых, хто ў першыя дні студзеня адзначыў свой дзень нараджэння: падарункі і апладысменты ад калег у якасці віншавання атрымалі Вольга Аксюціна і капітан міліцыі Віктар Старавойтаў. Вынікі за мінулы год падве-дзены, недахопы выяўлены і названы, лепшыя ўзнагароджаны, чарговы год набірае абароты, а міліцэйскія будні прадаўжаюцца.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

На здымках: начальнік Глускага РАУС Ігар Качалаў уручае ўзнагароду інспектару па дазвольнай рабоце Паўлу Еўдакімаву; узнагароджаныя па выніках 2014 года супрацоўнікі РАУС з намеснікам начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Наталляй Сіманавай (пятая справа), начальнікам Глускага РАУС Ігарам Качалавым (другі справа) і пракурорам раёна Леанідам Палевічам (справа).

Последние новости

Общество

Как Глуск отметит День Независимости Республики Беларусь. Праздничная программа

1 июля 2026
Читать новость
АПК

Жара на полях: как глусские аграрии трудятся на заготовке кормов

1 июля 2026
Читать новость
Будь в курсе

О профилактике хищений в АПК рассказали в Глусском РОВД

1 июля 2026
Читать новость
Общество

Осторожно с огнем! Лесная охрана сейчас трудится в режиме повышенной готовности

1 июля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Прямую линию с респондентами и жителями области 1 июля проведет Елена Владимировна КОЗЛОВСКАЯ

30 июня 2026
Читать новость
Общество

В Глуске отметили 82-ю годовщину освобождения района от немецко-фашистских захватчиков

30 июня 2026
Читать новость