Павялічыцца колькасць койка-месцаў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Глускага РЦСАН у Заеліцы

З 1 сакавіка бягучага года павялічыцца колькасць койка-месцаў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў Глускага РЦСАН у Заеліцы.
Такое рашэнне прынята райвыканкамам у сувязі з тым, што павялічваецца колькасць грамадзян, якім патрэбны сацыяльныя паслугі ў форме стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання.
Цяпер у аддзяленні кругласутачнага знаходжання 45 койка-месцаў, з 1 сакавіка будзе 60.
А. ВАСІЛЕЎСКАЯ