Темы

Прыйшлі — і не пашкадавалі! У Глуску наладзілі баль для пажылых людзей

Прыйшлі — і не пашкадавалі! У Глуску наладзілі баль для пажылых людзей

Якія там балячкі, якія хваробы?! У дыскатэчнай зале “Арыёна” пра іх забыліся ўсе: і тыя жанчыны, каму 18, а ўсё астатняе вопыт, і тыя мужчыны, што яшчэ вось раніцай думалі пра высокае — пра ціск… Дык вось пра ціск, павышаны цукар ці нейкія там солі ў суставах — пра гэта ніхто і не ўспомніў, бо сабраліся прыгожыя, прыбраныя жанчыны і мужчыны на сапраўдны баль — баль для людзей элегантнага ўзросту. Яго 8 студзеня наладзілі ў межах акцыі “Ад усёй душы” раённы савет ветэранаў, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і работнікі культуры, якія падрыхтавалі цудоўную змястоўную праграму.

Адкрылі баль і сваім прыкладам падбадзёрылі астатніх (а прыйшло больш за паўсотні чалавек) удзельніцы народнага вакальнага ансамбля “Зносіны” Цэнтра культуры і вольнага часу “Арыён”. З віншаваннямі і добрымі словамі звярнуліся да сабраўшыхся старшыня савета ветэранаў Тамара Толсцік і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Кірэй.

І, канешне, перадусім панавала музыка. Пад выступленні артыстаў пары вальсавалі, вадзілі карагоды, танчылі ў хуткім ці ў павольным рытме. Валерый Прыбыш з Дубровы прызнаўся пасля, што не толькі на ўзрост — на пратэз нагі забыўся. Во як было весела, як было слаўна. Але не толькі танцавалі — вершы, байкі расказвалі, нават па ролях, песні спявалі, цукеркі-падарункі ад Дзеда Мароза і Снягурачкі атрымлівалі, фатаграфаваліся.

Дарэчы, пра Дуброву. Мяне шчыра парадавала, што на баль выбраліся не толькі глушчане, але і людзі з вёскі. Старшыня савета ветэранаў Тамара Толсцік зазначыла, што гэта такая актыўная пярвічная ветэранская арганізацыя ў ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, старшыня пярвічкі Уладзімір Клыга вызваўся прывезці і адвезці “сваіх ветэранаў”, сельгаспрадпрыемства не пашкадавала дзеля гэтага аўтобуса. Вельмі спадабалася вяскоўцам свята, і яны шчыра дзякуюць яго арганізатарам. 

Сярод найбольш актыўных удзельнікаў свята Тамара Сямёнаўна назвала таксама ветэранскія пярвічкі райпо і “Жылкамгаса”. Былі на гэтым мерапрыемстве і людзі, якія прыйшлі, так бы мовіць, самі па сабе, прачытаўшы аб’яўленне ў газеце. Прыйшлі — і не пашкадавалі.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ, фота аўтара

Последние новости

Власть

Встречу молодых специалистов, прибывших в этом году в Глусский район, организовали в Глуске

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

В Глусском районе 24 сентября пройдет Единый день безопасности

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Про товары в магазине

11 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Внимание, новая схема! Лжесотрудники соцзащиты обещают «перерасчет пенсии». Итоги кибернедели

11 сентября 2026
Читать новость
Общество

Сегодня великий православный праздник — Усекновение главы Иоанна Предтечи, ежегодно он отмечается 11 сентября

11 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Отставание смерти подобно»: Президент заявил о важнейшей задаче для армии Беларуси

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем