Темы

Сёння — дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага, паэта, публіцыста, перакладчыка, нашага земляка

Сёння — дзень нараджэння Сяргея Іванавіча Грахоўскага, паэта, публіцыста, перакладчыка, нашага земляка

І хоць нарадзіўся Сяргей Іванавіч у 1913 годзе ў мястэчку Нобель (на той час Пінскі павет Мінскай губерні, цяпер тэрыторыя Украіны), сваім родным мястэчкам, сваім “гняздом”, сваім “пачаткам” лічыў іменна Глушчыну, куды сям’я пераехала ў 1914-м.
“Смыліць, як на сэрцы насечка, Як самы шчаслівы радок: Мястэчка, мястэчка, мястэчка — Навек дарагі гарадок”, — гэта пра наш Глуск.
Сёння, у дзень нараджэння паэта, давайце згадаем ягоныя вершы. Напрыклад, вось такі:

Сяргей Грахоўскі. Родны кут

(Забыць цябе не маю сілы. Я. Колас)
Даўно ў мяне сталічная прапіска,
Утульны дом, і боль, і радасць тут,
А хатка, дзе гайдалася калыска, —
Адзіны мой і самы родны кут.

За пушчамі, за сінім небакраем —
Мая радня, равеснікі мае.
Іх песня то звініць, то замірае
І мне дасюль спакою не дае.

Ссівелымі за лета палынамі
Да ціхай затуманенай ракі
Ідуць па сцежках, вытаптаных намі,
Узяўшыся за рукі, юнакі.

Тут іх зямля, яны заўсёды дома.
Сыны і дочкі воінаў і ўдоў.
Камбайнеры, сяўцы і аграномы
Праславілі зямлю сваіх дзядоў,

Што некалі гібелі пры лучыне
І мералі абораю загон.
А ў нас прастор, што не абняць вачыма,
І болей Глускі не глухі раён.

Мой родны кут — вытока ўсіх вытокаў,
Перад табой схіляю галаву
І адчуваю сілу родных токаў,
Дзеля цябе працую і жыву.

Последние новости

Общество

Молодежь Глусчины подключилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

27 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Бобруйчанин взял деньги за ремонт автомобилей и потратил их на себя

27 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе побывал член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Александр Багель

27 октября 2026
Читать новость
Общество

По просьбе читательницы рассказываем, что и как приготовить из синей зубатки

27 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Мошенническая схема Fake Boss или что делать, если под видом руководства вам пишут или звонят аферисты

27 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил возродить практику по закреплению за Беларусью ряда российских городов и регионов

27 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем