Узнагародамі напярэдадні прафесійнага свята былі адзначаны глускія дарожнікі

Ганаровыя граматы КУП “Магілёўаблдарбуд” атрымалі работнікі ДРБУ-213: вадзіцель Віталь Малашук, дарожны рабочы Валерый Лабейка і вадзіцель Юрый Марціновіч. Нагрудны знак “Ганаровы дарожнік” 2-й ступені ўручаны старшаму майстру гэтай арганізацыі Аляксандру Храпко (на здымку).
Званне “Ганаровы транспартнік” прысвоена вадзіцелю ЛДД-733 Васілю Краўчанку, Падзячнымі пісьмамі РУП “Магілёўаўтадар” узнагароджаны вадзіцель пагрузчыка Анатоль Кушаль і начальнік ЛДД-733 Віталь Караткевіч. І сама глуская Лінейная дарожная дыстанцыя № 733 прызнана лепшай па выніках работы за 9 месяцаў сярод ЛДД нашай вобласці, за што адзначана адпаведнай граматай. Добры падарунак да свята.