Темы

Купальскі вечар звонкі

Купальскі вечар звонкі

Дождж, які пад вечар здарыўся, нарэшце, і над Глускам, не тое каб напалохаў, але ўсё ж крыху запаволіў зборы глушчан на купальскае гулянне. Калі ж хмары разышліся, людзей у раёне стадыёна, дзе ўжо былі ўладкаваны і святочная сцэна, і гандлёвыя палаткі, усё прыбывала і прыбывала.

Найбольш лёгкія на пад’ём і хуткія на хаду, зразумела ж, дзеці. Яны і сталі першымі ўдзельнікамі гульнявай праграмы. Сабраўшыся ў вялікі карагод, яны і папараць-кветку перадавалі, і, хапаючы лапці, на выбыванне гулялі, і бяспройгрышныя латарэйкі цягнулі. Набегаліся і насмяяліся, думаецца, уволю. Пасля пачалася тэатралізавана-музычная праграма, дзе былі і злыя нячысцікі, якія хацелі сапсаваць чароўны купальскі вечар, і Купалінка з Купалішам, і прыгожыя дзяўчаты з вяночкамі. А яшчэ — былі песні на ўсе галасы, звонкія, прыгожыя, як і само купальскае свята. А калі песня пяецца, калі людзі весяляцца, калі з дабром і любоўю адзін да аднаго звяртаюцца, то злая нечысць бяссільнай робіцца. Так выйшла і на гэты раз. А каб затрымаць і памножыць дабро і шчасце ў сваім жыцці, артысты і гледачы пабралі каляровыя стужачкі, што сімвалізуюць каханне, поспех, дабрабыт, і завязалі іх на дрэва. Было яно простым, а стала пасля гэтага незвычайным, бо з кожнай такой стужачкай на ім людская мара пасялілася…

Дзякуй артыстам, асобным выканаўцам, народнаму ансамблю “Крынічанька” і ўсяму раённаму Дому культуры, што наладзілі гэтае купальскае гулянне. Дзякуй і тым, хто гандляваў, смажыў і выпякаў, каб святочны вечар для нас быў смачным і спажыўным. Можна толькі пазайздросціць тым, хто пасля канцэрта застаўся яшчэ і на танцавальную праграму. У большасці сваёй гэта ўжо вольныя ад экзаменаў студэнты ды шчаслівыя адпускнікі. Шкада, што я ўжо ні да тых, ні да іншых не адношуся.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Культура

Такога больш не знойдзеш. Свіран з вёскі Касарычы

15 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Об оказании помощи семьям на подготовку детей к новому учебному году

15 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

Интересные факты о пожарных извещателях

14 августа 2026
Читать новость
АПК

Главный инженер ОАО «Турино-агро» Виталие Рошка принимал награды от профсоюзов

14 августа 2026
Читать новость
АПК

Лукашенко обозначил ключевое условие для господдержки в сельском хозяйстве — результат

14 августа 2026
Читать новость
АПК

Отличная новость из «Турино-агро»: в этом хозяйстве уже тоже загорелась звезда тысячника

14 августа 2026
Читать новость