Темы

Мароз лыжні не перашкода

Мароз лыжні не перашкода


Каб адчуць атмасферу і настрой таго дня, трэба было быць там, чуць і бачыць усё на свае вочы. І мы там былі, чулі і бачылі ўсё, што адбывалася на раённых спаборніцтвах “Беларуская лыжня-2014”. Яны праходзілі ў мінулую пятніцу а дванаццатай гадзіне на раённым стадыёне.

Нягледзячы на мароз і вецер, гонкі былі масавымі, у іх прынялі ўдзел больш за 100 лыжнікаў з шасці сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і дзевяці каманд фізкультуры прадпрыемстваў і арганізацый Глуска. Вітаючы ўдзельнікаў лыжні, намеснік старшыні Глускага райвыканкама Людміла Клыга выказала спадзяванне, што ўсе, хто сабраўся ў гэты марозны сонечны дзень на стадыёне, прыйшлі сюды не па прымусу, а па прычыне гарачага жадання выйсці на лыжню.

Арганізатары спаборніцтваў, улі-чыўшы надвор’е, для ўсіх забегаў прапанавалі адну дыстанцыю ў тысячу метраў. Раённая арганізацыя Чырвонага Крыжа там жа, на стадыёне, для лыжнікаў і балельшчыкаў арганізавала пункт раздачы гарачага чаю. Стартавалі асобна ўдзельнікі ад СВК (мужчыны, а потым жанчыны) і прадстаўнікі глускіх КФК, якія выходзілі на забег па чатырох узроставых групах: 18 — 29 гадоў, 30 — 39, 40 — 49, 50 — 59 гадоў і старэйшыя. Што там казаць: хто быў, той бачыў, што не ўсе ўдзельнікі раённай “Лыжні-2014” у аднолькавай меры захапляюцца і валодаюць лыжамі, навічкоў было бачна адразу, як і тых, для каго лыжныя прабежкі — звыклая справа, таму сярод лідараў людзей выпадковых не было: усе прызёры насамрэч заслужылі і ўхвальныя водгукі на фінішы, і віншаванні падчас уручэння ўзнагарод. Вось яны, пераможцы і прызёры раённых спаборніцтваў “Беларуская лыжня-2014”, 1-е, 2-е, 3-е месцы адпаведна: сярод прадстаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый гэта Галіна Юхневіч (СВК “Калгас “Слаўгарадскі”), Аляксандра Ліневіч (СВК “Дружба”), Іна Гайшун (СВК “Калгас “Зара камуны”); Аляксандр Сачок (эксбаза “Глуск”), Аляксандр Маюрнікаў (СВК “Дружба”), Мікалай Нікалаенка (СВК “Калгас “Зара”). Першая узроставая група: Юлія Грабянькова (РАНС), Таццяна Сярко (“Жылкамгас”), Вольга Шэйбак (райпо); Аляксандр Валеха (асабісты ўдзел), Павел Грабянькоў (РАНС), Іван Піліповіч (РАНС). Другая ўзроставая група: Ірына Лубко (лясгас), Святлана Анцюшэня (РАНС), Алена Касько (“Жылкамгас”); Міхаіл Новікаў (РАНС), Сяргей Кісялёў (“Жылкамгас”), Андрэй Жукаў (ПМК-249). Трэцяя ўзроставая група: Святлана Нікітка (лясгас), Марыя Шчарбіна (“Жылкамгас”), Валянціна Буйчык (РАНС); Анатоль Муха (лясгас), Аляксандр Дзяшчэня (асабісты ўдзел), Дзмітрый Анцюшэня (РАНС). Чацвёртая ўзроставая група: Чулпан Шарамет (лясгас), Валянціна Сакалоўская (“Жылкамгас”), Ніна Марціновіч (РАНС); Анатоль Мядзведка (асабісты ўдзел), Уладзімір Тупіца (асабісты ўдзел), Генадзь Муха (лясгас).

Думаю, не паграшу супраць праўды, калі скажу, што самым яркім момантам гэтых спаборніцтваў быў забег мацнейшых лыжнікаў на званне абсалютнага чэмпіёна Глускага раёна. У ім прымалі ўдзел тры спартсмены, дыстанцыя — 2 кіламетры. На працягу ўсёй гонкі лідарства трымаў старэйшы ўдзельнік забегу Анатоль Муха (49 гадоў), але на апошніх метрах перад фінішам яго аперадзіў маладзейшы сапернік — 18-гадовы Юрый Голуб, трэцім прыйшоў школьнік Максім Дземідовіч. Ім — самыя гарачыя апладысменты і на фінішы, і ў спартыўнай зале дзіцяча-юнацкай спартшколы, дзе праводзілася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Акрамя дыпломаў адпаведных ступеняў яны атрымалі каштоўныя падарункі, таксама прызамі былі адзначаны старэйшы ўдзельнік спаборніцтваў Генадзь Муха і самая вопытная ўдзельніца Валянціна Сакалоўская.

Сярод каманд сельгасарганізацый пераможцамі “Беларускай лыжні-2014” сталі: СВК “Дружба” — 1 месца, эксперыментальная база “Глуск” — 2 месца і СВК “калгас “Слаўгарадскі” — 3 месца. Сярод каманд фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый перамога за лыжнікамі ДЛГУ “Глускі лясгас”, на 2-м месцы аб’яднаная каманда  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ААТ “Глускія Бытпаслугі”, 3-е месца за УКП “Жылкамгас”.

Спаборніцтвы закончыліся, але снег яшчэ ляжыць і лыжня чакае аматараў марознага паветра, актыўнага адпачынку і добрай прабежкі ў сваё задавальненне.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота І. ГРАМЫКІ

Последние новости

Происшествия

Возле деревни Згоды Глусского района нашли снаряд времен войны

4 мая 2024
Общество

Глускі раён у 1930-я. Лічбы і факты

4 мая 2024
Общество

Лагатып да 100-годдзя з дня ўтварэння Глускага раёна выбраны

4 мая 2024
Общество

Глусский район — на Доске почета Могилёвской области

3 мая 2024
Власть

«Не просто впечатляет». Лукашенко о предварительных результатах проверки дежурных сил ВВС и войск ПВО

3 мая 2024
Актуально

Более 400 кг некачественных мясных изделий и рыбы нашел Госконтроль в «Светофоре»

3 мая 2024
Актуально

Информация для владельцев собак

3 мая 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Общество

В Глуске отпраздновали Первомай — Праздник труда, весны и мира

3 мая 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Духовность

Расписание богослужений и освящения пасхальных приношений в православных храмах Глусского района

3 мая 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Общество

На сувязі з чытачом. Па маршруце аўтакрамы

3 мая 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
АПК

«Работать надо по-военному, день и ночь». Лукашенко поручил до 9 мая завершить посевные работы

30 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024