Темы

На ўборцы зерневых у гаспадарках Глушчыны

На ўборцы зерневых у гаспадарках Глушчыны

Менш за 4000 гектараў зерневых і зернебабовых культур застаецца ўбраць хлебаробам Глушчыны. Амаль 4500 гектараў гаспадаркі раёна ўжо зжалі, агульны намалот склаў 6872 тоны збожжа, сярэдняя ўраджайнасць 15,3 ц/га, лідарства па ўраджайнасці трымае “Слаўгарадскі”, дзе на круг бяруць па 17,4 цэнтнера.

З 1020 гектараў азімага трыцікале сабралі 1255,8 тоны зерня пры сярэдняй ураджайнасці 12,3 ц/га, раённы максімум па гэтай культуры — 16,1 ц/га — паказвае “Турыно-агра”.

Напалову ўбраны ў раёне яравы ячмень: з 526 гектараў намалочана больш за 608 тон збожжа, у сярэднім з гектара збіраюць 11,6 цэнтнера, самы высокі паказчык, 15,1 ц/га, — у “Турыно-агра”.

Аўса ў раёне пасеяна 750 гектараў, зжата без малога 500 га, пры сярэдняй ураджайнасці 23,8 ц/га намалочана 1182,2 тоны зерня, самы добры авёс вырас у “Слаўгарадскім” — 27,5 цэнтнера на круг.

Больш як на 66 працэнтаў праведзена ў раёне ўборка зернебабовых культур, зжата 754 гектары, намалот перавышае 1400 тон, сярэднераённую ўраджайнасць у 18,7 ц/га перавышаюць у “Турыно-агра” (21 ц/га), аграфірме “Слаўгарадскі” (20,2 ц/га) і “Зары Камуны” (19,3 ц/га).

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні на 25 ліпеня 

Последние новости

Будь в курсе

Госэнергогазнадзор — о причинах «электрических» пожаров в домах и квартирах

31 октября 2026
Читать новость
Общество

Команда Глусского детского социального пансионата «Весново» заняла второе место в командном зачете на республиканском турнире Специальной Олимпиады по лёгкой атлетике

30 октября 2026
Читать новость
Власть

Новая Городская инфекционная больница открыта в Минске

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Кожная пятніца — роднае, сваё. Прапануем асобны матэрыял — згадаем храм Раства Хрыстова ў Глуску

30 октября 2026
Читать новость
Происшествия

В Горецком районе утонул рыбак

29 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Жители Могилёвской области могут сообщить о проблемах с торговым обслуживанием на селе

29 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем