Темы

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання ў Мінску прайшоў рэспубліканскі форум працаўніц сяла

Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і харчавання ў Мінску прайшоў рэспубліканскі форум працаўніц сяла

Для ўдзелу ў ім у сталіцу з’ехаліся прадстаўніцы розных сельскагаспадарчых прафесій з усёй Беларусі.

Глушчанкі там  таксама былі. Наш раён на форуме прадстаўлялі Галіна Васілеўская, загадчыца склада ГЗМ “Турыно-агра”, Анастасія Прыбыш, інспектар па кадрах эксперыментальнай базы “Глуск”, Вольга Патапенка, жывёлавод з аграфірмы “Слаўгарадскі”, тэхнік-асемянатар Ганна Улыбіна і лабарант Святлана Грыпінская, абедзве з “Глускай Зары”.

Мерапрыемства з насычанай і разнастайнай праграмай доўжылася два дні, 14 і 15 лістапада. Удзельніцы дэлегацыі праехалі з экскурсіяй па Мінску, наведалі музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. А галоўныя дзеянні разгортваліся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь: там прайшла ўрачыстая цырымонія ўшанавання працаўніц сяла, а потым яны паглядзелі балет “Бахчысарайскі фантан”.  

“У Мінску была шмат разоў, а вось ні ў музеі, ні ў тэатры да гэтага быць не давялося, — падзялілася ўражаннямі ад паездкі Галіна Васілеўская. — Прымалі нас вельмі добра, выдатныя ўмовы пражывання, на ўрачыстасці выступалі міністр сельскай гаспадаркі Юрый Горлаў, старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. А балет — гэта штосьці неверагоднае! Яшчэ і падарункі падарылі — наборы касметыкі. Выдатная паездка!”

“Памяць на ўсё жыццё!” — так сказала пра свой удзел у форуме працаўніц сяла Ганна Улыбіна, для яе таксама ўсё ўбачанае было ўпершыню: і музей Вялікай Айчыннай вайны, і тэатр оперы і балета, усё вельмі спадабалася, уражанні самыя лепшыя. Сапраўдны падарунак да свята.  

Падарунак гэты да прафесійнага свята для працаўніц сяла падрыхтавалі Беларускі саюз жанчын разам з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання і Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота дадзена Ганнай Улыбінай

Последние новости

Общество

Молодежь Глусчины подключилась к республиканской акции «Восстановление святынь Беларуси»

27 октября 2026
Читать новость
Происшествия

Бобруйчанин взял деньги за ремонт автомобилей и потратил их на себя

27 октября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе побывал член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Александр Багель

27 октября 2026
Читать новость
Общество

По просьбе читательницы рассказываем, что и как приготовить из синей зубатки

27 октября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Мошенническая схема Fake Boss или что делать, если под видом руководства вам пишут или звонят аферисты

27 октября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко предложил возродить практику по закреплению за Беларусью ряда российских городов и регионов

27 октября 2026
Читать новость