Темы

Задача нумар адзін для аграрыяў

Задача нумар адзін для аграрыяў

Пытанні падрыхтоўкі да палявых работ, стварэння трывалай кармавой базы і ўборкі ўраджаю ў 2025 годзе разглядаліся ўчора на пасяджэнні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта. Задача нумар адзін для ўсіх аграрыяў вобласці — зладжана і ў агратэхнічныя тэрміны правесці пасяўную кампанію. Асноўныя патрабаванні — строгае захаванне працоўнай дысцыпліны на кожным рабочым месцы і поўнае выкананне тэхналогіі. Асаблівая ўвага — здароўю людзей і стварэнню неабходных умоў для іх бяспечнай працы. Такія патрабаванні прагучалі падчас пасяджэння аблвыканкама.

У Глускім раёне зараз досыць актыўна вядуцца такія віды палявых работ, як унясенне арганічных угнаенняў і веснавое ўзворванне глебы. Так, штодня ў глебу ў сярэднім па раёне ўносіцца каля 4 тысяч тон угнаення, і зараз агульная лічба ўнесенай арганікі складае 52 тысячы тон. Узарана каля 1300 гектараў глебы, што адпавядае 23 працэнтам да патрэбнага, каля паловы ўзаранай плошчы прыпадае на эксперыментальную базу “Глуск” — больш за 550 гектараў. Добрымі тэмпамі вялося ўнясенне калійных удабрэнняў пад яравую сяўбу: пры плане амаль у 11 тысяч гектараў калій унесены на 8500 гектарах, гэта 78 працэнтаў да неабходнага. Да нечаканага сакавіцкага снегу справіліся аграрыі раёна з падкормкай азімага рапсу на зерне азотнымі ўдабрэннямі: падкормлена 410 гектараў. А вось работам па падкормцы азімых зерневых на зерне нядаўнія зімовыя ападкі перашкодзілі: азотам падкормлена каля 2300 гектараў пры заданні 6105. Пакуль дазвалялі ўмовы надвор’я, у раёне вялі падсеў шматгадовых траў на пашы, работы выкананы на чвэрць (каля 380 гектараў). Хутка пачнецца і сяўба ранніх яравых зерневых і зернебабовых культур, у плане значыцца лічба 3130 гектараў.

Інфармацыя падрыхтавана па даных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на 17 сакавіка
Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Происшествия

Работники МЧС спасли двух мужчин на пожаре в Бобруйске

28 октября 2026
Читать новость
Образование

Какие условия созданы для развития и образования детей в Беларуси, рассказал Андрей Иванец

28 октября 2026
Читать новость
Общество

В Доме прессы состоялась пресс-конференция «Сохранение исторической правды: память, которая объединяет. Презентация книги «Геноцид белорусского народа. Сожженные деревни»

28 октября 2026
Читать новость
Власть

Депутаты обсудили ряд вопросов на внеочередной сессии областного Совета депутатов

28 октября 2026
Читать новость
Общество

Закрытие трудового семестра-2026 прошло в Глуске

28 октября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

К Году белорусской женщины в детском саду № 4 Глуска организовали выставку талантов

28 октября 2026
Читать новость