Темы

Свята для ўсіх. Як прайшла пазаконкурсная праграма фестывалю «Сузор’е талентаў» у Глуску

Свята для ўсіх. Як прайшла пазаконкурсная праграма фестывалю «Сузор’е талентаў» у Глуску

Фестываль “Сузор’е талентаў” — гэта свята, якое ўвесь дзень было з намі. Прычым не толькі на галоўнай сцэне і бульвары Грахоўскага, дзе і праходзіла конкурсная частка праграмы, а ў розных месцах, праўда, усё паблізу, каб льга было пры жаданні абысці і пабачыць усё. Каля цэнтральнага парку з боку вуліцы Кірава разгарнулі свае рады мясцовыя і прыезджыя ўмельцы рабіць з самых простых і звычайных матэрыялаў адмысловыя і незвычайныя рэчы, пры гэтым надзвычай прыгожыя і карысныя ў гаспадарцы. Каля Дома рамёстваў было ўсё, каб весела і цікава правялі вольны час малыя ўдзельнікі свята, а кульмінацыяй дзіцячай гульнёвай праграмы стала дыскатэка з каляровымі фарбамі “Краскі холі”.

На вуліцы Жыжкевіча пахамі смажаных шашлыкоў, салодкай ваты, папкорну і самых незвычайных, нават экзатычных відаў гарбаты вабілі гандлёвыя рады. Тут трэба аддаць належнае нашаму райпо: і пасадачных месцаў хапала, і рознай смакаты, і марожанае прадавалася. Шашлыкоў і каўбасак было прададзена 270 кг!

Дарэчы, наконт смакаты. У самім парку прыгожа быў аформлены шчодры “Глускі падворак”, гэта пастараліся сельскія ўстановы культуры раёна: нагатавалі страў з мясцовым каларытам, па-глуску, прыгожа аздобілі сталы. Чаго там толькі не было — і мяса, і каўбасы, і пузаценькія слоікі з закаткамі, і печыва разнастайнае — на любы густ! Умеюць на Глушчыне частаваць і частавацца!

На стадыёне ж у суботу пачаўся дзіцячы турнір па футболе на прызы старшыні раённага выканаўчага камітэта. З пачаткам спаборніцтваў іх удзельнікаў павіншаваў старшыня райвыканкама Аляксей Жураўлёў, ён жа зрабіў першы ўдар па варотах. У рамках турніру на вялікім полі адбыўся таварыскі матч паміж футбалістамі першай школы і зборнай камандай СШ № 2 і гімназіі. А на закрытай пляцоўцы прайшла першая гульня па міні-футболе паміж камандамі першай школы і гімназіі.

Да сямейнага фестывалю была прымеркавана і сямейная спартландыя “Тата, мама, я — спартыўная сям’я”, яна праходзіла на хакейнай пляцоўцы пад дэвізам “Усёй сям’ёй — да здароўя!”. Удзел у спартландыі прынялі аж адзінаццаць маладых сем’яў. Добра, што так шмат сем’яў сябруюць са спортам, падтрымліваюць сямейныя традыцыі, вядуць актыўны лад жыцця, заўважыў кіраўнік раёна Аляксей Жураўлёў падчас адкрыцця спартландыі, ён пажадаў удзельнікам поспехаў і настроіў на тое, што ў любым выпадку прайграўшых тут не будзе. У спартландыі прынялі ўдзел сем’і Баярка, Маторанка, Гавароўскіх, Клімовіч, Марціновіч, Клінгшпорн, Каранец, Сыцько, Аднамах, Пянціных, Раманавых. Заданні былі самыя розныя: і пераправа са спартыўнымі дыванкамі, і бег з мячамі, і кідкі на трапнасць, і скачкі ў даўжыню, і іншыя. У розных эстафетах былі розныя пераможцы, штосьці атрымлівалася лепш, штосьці горш, але звяртала на сябе ўвагу тое, што ніхто ні на каго не злаваўся, не сварыўся, і перамогі ўспрымаліся са смехам, і адставанні настрою не псавалі. Так і павінна быць у дружных сем’ях, дзе ўсе разам і падтрымліваюць адно аднаго. Да таго ж па выніках спартландыі ўсе яе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі. А па балах перамагла сям’я Маторанка — Дзмітрый, Алена, Кацярына, на другім месцы сям’я Баярка — Сяргей, Надзея, Святаслаў, Раманавы на трэцім месцы — Аляксандр, Юлія і Соф’я. Віншуем прызёраў, дзякуем удзельнікам спартландыі і яе арганізатарам за тое, што дабавілі ў агульнае фестывальнае свята дынамізму, азарту і добрага настрою.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Будь в курсе

Почему стоит посеять морковь осенью

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

Работнікі культуры раёна падрыхтавалі да свята пісьменства тэматычную пляцоўку “Глушчына літаратурная”. Частка яе экспазіцыі прысвечана — Альгерду Абуховічу

9 сентября 2026
Читать новость
Культура

День белорусской письменности собрал 5—6 сентября в Костюковичах творческих людей со всей страны

9 сентября 2026
Читать новость
АПК

Инновации в АПК: «умные» фермы и «правильное» молоко

9 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко заслушал доклад госсекретаря Совета безопасности Вольфовича

9 сентября 2026
Читать новость
Общество

Воспитанники ЦКРОиР Глуска побывали на экологической тропе, расположенной на территории лесного питомника Глусского лесхоза

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем