Глушчанка Ульяна Рудабелец стала лаўрэатам паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка — 2026”

Выступленні паўфіналістаў прайшлі 23 чэрвеня на канцэртнай пляцоўцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Ульяна Рудабелец выступіла з вершам Максіма Багдановіча “Лявоніха” і спадабалася журы сваім артыстызмам, прадуманым вобразам, узроўнем выканальніцкага майстэрства.
Да конкурсу яна рыхтавалася разам з настаўніцай Ірынай Іванаўнай Касцюкевіч.
Пра тое, як васьмікласніца з гімназіі Глуска дайшла да паўфіналу аўтарытэтнага рэспубліканскага конкурсу, падрабязна раскажам у “Радзіме”.