Темы

Некалі тут была чайная

Некалі тут была чайная

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года маладая савецкая ўлада паставіла перад сабою неверагодную мэту: вызваліць жанчын ад працы на кухні. У вялікай колькасці пачалі адкрывацца аб’екты грамадскага харчавання, дзе можна было хутка і танна паесці. У Глуску, як і па ўсёй краіне, таксама былі адкрыты местачковая сталовая, чайная, а пазней сталовыя пры кожным прадпрыемстве і калгасе.

Будынак, што вы бачыце на здымках, размяшчаецца на рагу вуліц Луначарскага і Жыжкевіча. Гэта не проста яшчэ адно местачковае збудаванне, а, можна сказаць, частка гісторыі нашага пасёлка. Глускія старажылы расказваюць (і стары фотаздымак іх словы пацвярджае), што калісьці ў гэтым будынку быў аб’ект грамадскага харчавання — чайная. Сяляне, калі прыязджалі па справах у райцэнтр, заўсёды заходзілі сюды, каб перакусіць, выпіць чаю (а часам і напою з моцным градусам).

Знешні выгляд гэтай пабудовы паступова мяняўся. Так былі прыбудаваны двое даволі высокіх ганкаў. З той пары глушчане гэты будынак так і называюць “высокія ганкі”.

У розны час тут размяшчаліся магазіны, кафэ-бар, прыёмны пункт. У памяці многіх глушчан застаўся і магазін уцэненых тавараў, які таксама доўга знаходзіўся ў гэтым будынку. Магчыма, зараз такую гандлёвую кропку назвалі б дыскаўнтарам, а вось у 1980-я местачкоўцы яго называлі проста — “Уцанёнка”. Дарэчы, сюды траплялі не толькі заляжалыя на паліцах магазінаў айчынныя тавары, а і прадукцыя заходніх сяброў з сацыялістычнага лагера, напрыклад, туфлі чэшскай фабрыкі “Цэба”. І нічога, што ў іх крыху абцас падрапаны, затое ж яны танныя, модныя ды насіцца будуць не адзін год. Так што дзверы ў такі савецкі “дыскаўнтар” амаль не зачыняліся.

Зараз будынак былой чайнай не выкарыстоўваецца. Стаіць самотны, як пакінуты дзядок. Напэўна, аджыў сваё… Саступіў месца сучасным, прыгожым ды прасторным, гандлёвым кропкам.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота  Ігара КІРЫНА і з архіва рэдакцыі

Последние новости

Общество

Пообщались с каменщиками Глусской ПМК № 249 Александром Ворониным и Дмитрием Дещеней

6 мая 2026
Читать новость
Культура

Районный конкурс художественного творчества «Я пою и говорю о Родине» прошел в Глуске

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

Неделя консультирования «Всё для семьи» пройдет с 11 по 15 мая

6 мая 2026
Читать новость
Будь в курсе

С 11 по 17 мая на территории Глусского района пройдет республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

6 мая 2026
Читать новость
Происшествия

Работники МЧС помогли мужчине, нога которого застряла в мотокультиваторе

6 мая 2026
Читать новость
АПК

Побывали на посевной в ОАО «Глусская Заря»

6 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем