Темы

Расказваем пра беларускія прысмакі. Верашчака — святочны варыянт мачанкі

Расказваем пра беларускія прысмакі. Верашчака — святочны варыянт мачанкі

У чацвёртую пятніцу месяца расказваем пра беларускія прысмакі. Раней на сталах беларусаў частым госцем была верашчака — святочны варыянт мачанкі. Ёсць розныя рэцэпты, прапануем адзін з іх.

Вам спатрэбіцца каля кілаграма свіных рабрынак, 400 грамаў дамашняй каўбасы, несалодкі хлебны квас, 300 грамаў цыбулі, 3—4 лаўровыя лісты, 50 грамаў жытнёвай мукі, 0,5 чайнай лыжкі перцу гарошкам, перац молаты, алей, соль.

Рабрынкі разабраць, паперчыць-пасаліць, абсмажыць на алеі на папярэдне разагрэтай патэльні, пасля падсмажыць каўбаску, нарэзаную кавалачкамі. Цыбулю парэзаць паўкольцамі або кубікамі і абсмажыць у тым жа алеі, што і мяса. Калі цыбуля пачне румяніцца, дадаць да яе муку і гатаваць да залацістага колеру.

У форму для запякання пакласці каўбасу і рабрынкі, перац гарошкам, лаўровыя лісцікі, цыбулю. Усё заліць даверху квасам і запякаць у духоўцы 40—45 хвілін пры 190—200 градусах.

Падавайце з блінамі ці картопляю. Смачна есці!

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Будь в курсе

Могилёвский облисполком 2 июня проведет горячую линию по вопросу деятельности службы «Контакт-центр — 115»

26 мая 2026
Читать новость
Общество

АПИ спас мужчину на пожаре в Чаусском районе

26 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
АПК

У Глускім раёне пачалася касавіца

26 мая 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Будет прохладно. Прогноз погоды на 27—31 мая

26 мая 2026
Читать новость
Образование

Централизованные экзамены проходят сегодня в гимназии Глуска

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем