Темы

Згуртаваць былых калег. У Глускім райпо выбралі старшыню ветэранскай арганізацыі

Згуртаваць былых калег. У Глускім райпо выбралі старшыню ветэранскай арганізацыі

Цёплая сустрэча з дзелавымі момантамі або выбарны сход у нефармальнай абстаноўцы. І так, і так сказаць будзе правільна. А сутнасць у тым, што ў Глускім райпо павіншавалі былых работнікаў з Днём пажылога чалавека і выбралі старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі. 

На самым пачатку сустрэчы быў паказаны відэафільм пра мінулае і сённяшні дзень спажывецкай кааперацыі ў раёне (дарэчы, дата стварэння раённага спажывецкага саюза — 1 красавіка 1931 года, колькасць пайшчыкаў на той момант — 17 тысяч 118 чалавек). Цёплыя прывітальныя словы прысутным сказала старшыня праўлення райпо Алена Булатоўская, яна падзякавала ім за працу і ўнёсак кожнага

ў работу і развіццё арганізацыі, падкрэсліла, што і сёння іх меркаванне, іх дапамога важныя і патрэбныя раённаму спажывецкаму таварыству.

З радасцю былых калег прывітала старшыня прафкама і юрысконсульт райпо Ала Ільюшчэня. Прыемна бачыць тых, з кім пашчасціла працаваць, у каго давялося вучыцца, адзначыла яна, але прызналася, што сабраць, запрасіць іх на гэту сустрэчу было няпроста, таму што са многімі страчана сувязь, не стала былога лідара ветэранскай арганізацыі райпо, таму наспела пытанне выбараў новага старшыні савета ветэранаў.

Па тым, як актыўна прапаноўваліся кандыдатуры, можна меркаваць, што недахопу ў актыўных людзях, каму давяраюць, каго паважаюць, сярод былых работнікаў райпо няма. Найбольш часта гучалі імёны Ганны Янушэўскай, Тамары Самуйлік, Марыі Гапановіч. Зрэшты, яны ўсе і ўвайшлі ў савет ветэранскай пярвічкі.

З гэтым абраннем іх павіншавала старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Тамара Толсцік. Работа ў ветэранскім савеце не патрабуе ні вялікіх сіл, ні матэрыяльных выдаткаў, але яна патрабуе ўвагі да людзей, бо галоўнае ў ёй — каб ні адзін ветэран не адчуваў сябе забытым, непатрэбным. Тамара Сямёнаўна падзякавала старшыні праўлення райпо за ўвагу да ветэранаў, у тым ліку і за арганізацыю гэтай сустрэчы: у такім фармаце ветэранскія сходы яшчэ нідзе не праходзілі, адзначыла яна.

Трэба сказаць, што было гэта ва ўтульнай зале нашага папулярнага кафэ “Маладосць” Глускага райпо, для тых, хто прыйшоў, тут накрылі салодкі стол. Гэта і насамрэч было прыемна людзям, я бачыла і іх здзіўленне, і іх радасць — ад сустрэчы адзін з адным, ад такой увагі, ад пачастункаў. Безумоўна, гэтая добразычлівая абстаноўка яе ўдзельнікам запомніцца па-добраму.

Тамара Толсцік і Алена Булатоўская таксама павіншавалі прысутных з Днём пажылога чалавека, пажадалі быць здаровымі, заставацца бадзёрымі, актыўнымі, удзельнічаць у розных калектыўных справах, а калі трэба — і ў працы падставіць сваё плячо роднаму калектыву. “Так, у нас ёсць праблемы, — сказала Алена Булатоўская, — але я веру ў наша спажывецкае таварыства, веру ў яго калектыў, мы абавязкова справімся”. 

  Тут трэба сказаць і галоўную навіну, галоўны вынік сходу: пасаду старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі райпо даверылі Ганне Рыгораўне Янушэўскай.

У Глускім раённым спажывецкім таварыстве яе ведаюць, мабыць, усе сённяшнія работнікі і ці не ўсе былыя, бо на заслужаны адпачынак яна пайшла адносна нядаўна, у 2021 годзе, а прыехала ў Глуск на работу (па размеркаванні, пасля Пінскага мяса-малочнага каледжа) у далёкім ужо 1982-м. З улікам пэўнага перапынку (пераязджала з сям’ёй у іншае месца) адпрацавала ў райпо больш за 30 гадоў, пачынала тэхнолагам мясапрадуктаў у каўбасным цэху, а завяршыла работу ў якасці першага намесніка старшыні праўлення. Ці трэба казаць, што і людзей, і спецыфіку работы мясцовай кааперацыі Ганна Рыгораўна ведае. Ведаюць і яе — як вопытнага работніка, прафесіянала, добрага арганізатара. Дарэчы, такімі якасцямі адрозніваюцца і іншыя члены выбранага савета ветэранаў, Тамара Платонаўна Самуйлік і Марыя Міхайлаўна Гапановіч. Няма сумнення, што гэтыя якасці і дапамогуць ім наладзіць узаемадзеянне з кіраўніцтвам праўлення райпо, згуртаваць былых работнікаў і заахвоціць іх цікавымі ініцыятывамі і сумеснымі справамі. А працаваць тут ёсць з кім: ветэранская арганізацыя райпо адна з найбольш шматлікіх, у ёй больш за 230 чалавек. Усяго ў раёне дзейнічаюць 33 пярвічныя ветэранскія арганізацыі, колькасць ветэранаў перавышае 3100 чалавек.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Единый день информирования: почему для суверенной Беларуси 17 сентября — одна из важнейших дат

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

Минский полумарафон стал масштабным спортивным событием, которое опровергает стереотипы о «закрытой» Беларуси

10 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Глусском районе проходит Единый день информирования

10 сентября 2026
Читать новость
Происшествия

Автопожары в Могилёвской области

10 сентября 2026
Читать новость
Власть

Президент Беларуси сегодня проведет совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности

10 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Откуда мошенники берут наши данные: 5 источников

10 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем