Темы

У Беларусі сёння адзначаецца Дзень друку. Свята з гісторыяй

У Беларусі сёння адзначаецца Дзень друку. Свята з гісторыяй

У маі 1996 года ў Беларусі было афіцыйна ўстаноўлена свята Дзень друку, якое адзначаецца ў нашай краіне штогод 5 мая. У савецкай дзяржаве таксама 5 мая адзначалі Дзень друку, але савецкага. У СССР гэта дата была звязана з днём выхаду ў свет першага нумара газеты “Праўда”. Канешне ж, прафесійнае свята журналістаў і паліграфістаў адзначалі заўсёды на высокім узроўні — праводзіліся партыйныя сходы ды іншыя мерапрыемствы.

На здымку, які перад вамі, паважаныя чытачы, — запрашальны білет менавіта на адзін такі ўрачысты сход партыйна-камсамольскага і савецкага актыву, прысвечаны Дню бальшавіцкага друку, які павінен быў адбыцца ў глускім Доме сацкультуры. Так у маі 1940 года раённы камітэт партыі і рэдакцыя райгазеты “Соцыялістычная вёска” запрашалі на ўрачыстасць глускага доктара Аляксандра Сямёнава. Магчыма, каб надаць мерапрыемству яшчэ большую значнасць і сур’ёзнасць, на запрашэнні размясцілі партрэты Сталіна і Леніна. Ёсць меркаванне, што такія запрашэнні патрэбна было захоўваць амаль усё жыццё. А калі падумаць, то і праўда, як можна было чалавеку ў той час білет з Леніным ды Сталіным выкінуць на сметнік? Захоўвалася такое запрашэнне вельмі доўга ў сям’і доктара Сямёнава: спачатку ў самога Аляксандра Сцяпанавіча, потым у яго сына Юрыя, а зараз у іх родзічаў. 

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва сям’і Сямёнавых

Последние новости

Будь в курсе

Первое рабочее место: что должен знать молодой специалист?

8 сентября 2026
Читать новость
Актуально

ГАИ Могилёвщины за выходные выявила 796 нарушений ПДД

7 сентября 2026
Читать новость
Культура

Книги, история и интерактивы: чем удивлял День белорусской письменности в Костюковичах

7 сентября 2026
Читать новость
Власть

«Работает неплохо». Лукашенко оценил деятельность белорусского парламента

7 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Минеральная вода: польза и противопоказания. Рассказывает врач-валеолог Глусской ЦРБ

6 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Своими фирменными рецептами поделились жительницы Глуска

6 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем