Темы

Да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага. Пісьменнік і яго Сусвет

Да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага. Пісьменнік і яго Сусвет

Частка 4. “Радзіма”

Перабіраючы лісты, тэлеграмы, цыдулкі з архіва Сяргея Іванавіча Грахоўскага, якія зараз захоўваюцца ў Глускім раённым музеі, не магла абмінуць увагай тыя з іх, што адносяцца непасрэдна да нашай газеты: чарнавікі віншаванняў “Радзіме” з юбілейнымі датамі — 65-годдзем і 70-годдзем. Гэта адпаведна 1995 і 2000 год.

На што звярнула асаблівую ўвагу. Здаецца, шараговыя юбілейныя віншаванні, а кожнае з іх Сяргей Іванавіч выпраўляў па некалькі разоў, нешта закрэсліваў, штось дапісваў. І гэта з яго талентам паэта і вопытам публіцыста. Усе, хто ведаў Сяргея Грахоўскага, адзначаюць менавіта яго такую далікатнасць, увагу да людзей, тым болей землякоў. А стасункі з Глускай раённай газетай мелі для яго асаблівае значэнне. 

Бо і сам Сяргей Іванавіч меў да раёнкі непасрэднае дачыненне, і пра гэта ён таксама згадвае ў віншаванні да 70-годдзя газеты. “Шчырае слова “Радзіме”, — такімі словамі яно пачынаецца, а пасля ўхвалы і пажаданняў працяг: — Мне ў юнацкім узросце пашчасціла восенню 1930 года рыхтаваць да друку першы нумар раённай газеты “Камунар Глушчыны”. Таму вельмі шкадую, што не здолею павіншаваць усіх Вас з слаўным юбілеем “Радзімы” асабіста. У думках і пачуццях я з Вамі, віншую і моцна абдымаю дарагіх юбіляраў і землякоў. Ваш Сяргей Грахоўскі”.

Захаваліся і ўспаміны Сяргея Іванавіча пра тое, як “пачыналася” сённяшняя “Радзіма”, гэтыя ўспаміны надрукаваны ў тым ліку ў адным з нумароў раёнкі за 1995 год. Прывядзём іх з невялікімі скарачэннямі.

“За маёй памяццю ў 20-я і 30-я гады ў Глуск прыходзіла ад сілы паўсотні экзэмпляраў “Звязды”, “Беларускай вёскі” і бабруйскага “Камуніста”. Пра сваю раённую газету ніхто і не марыў.

І вось неспадзеўна ўвосень 1930 года выйшаў загад “зверху” — у кожным раёне выдаваць газету. А як, з чаго пачынаць, хто возьмецца за новую справу? Журналістаў у раёнах і ў паміне не было. Хто ў мястэчку самы адукаваны і дасведчаны? Дырэктар школы. Ім быў у Глуску наезджы чалавек Павел Пятровіч Кроль. Яму і даручылі. А ён і ўяўлення не меў, з чаго пачынаць тую газету.

Я амаль з дзяцінства “грашыў” вершамі, рана пачаў друкавацца, пасля школы працаваў на бабруйскім лесакамбінаце, быў членам літаратурнага аб’яднання і часта аціраўся ў рэдакцыі “Камуніста”, ведаў сёе-тое аб журналісцкай працы, што такое “абзац”, “макет”, “вёрстка”, нават назвы некаторых шрыфтоў ведаў.

Так здарылася, што ўвосень 1930 года я параніўся на фугавальным станку і прыехаў далечвацца дадому. Павел Пятровіч Кроль ведаў пра мае дачыненні да друку і папрасіў дапамагчы зрабіць хоць першы нумар першай у раёне газеты. Узяўся я з ахвотаю, бо з маленства марыў пра рэдакцыйную работу.

Райкам партыі мясціўся ў былой аптэцы Фрыда, дзе цяпер пасялковы Савет. Адвялі мне пусты пакой, далі стол, пачак паперы, чарнільніцу і ручку — і, як хочаш, рабі газету. Ніхто яшчэ не ведае пра яе існаванне, ніякіх артыкулаў і заметак няма. Дзе іх браць і пра што пісаць, ніяк не прыдумаю. Нарэшце, даўмеўся. На калідорах райкама і райвыканкама лаўлю старшынь калгасаў, дзядзькоў і цётак, распытваю пра калгасы, пра школы, пра беды, што прывялі людзей шукаць тут праўды. Усё запісваю і з дазволу расказчыкаў заметкі падпісваю іх прозвішчамі. Упрасіў напісаць узнёслую перадавіцу загадчыка аргаддзела райкама партыі Я. З. Гераўкера, падрыхтавалі свае артыкулы аграном Аляксандр Дымкоў, загадчык райана Бараноўскі, райваенкам Замалюцін, старшыня райвыканкама і РКІ Адамовіч… Матэрыялаў сабралася многа.

Машынкі не было, усе заметкі і артыкулы перапісваў ад рукі, паадзначаў абзацы, нават, як умеў, размеціў шрыфты, на аркушы паперы намаляваў макет першага нумара. Рэдактар Кроль толькі пытаўся: “Калі?” Нарэшце ўсе матэрыялы аддаў яму. Кроль адвёз іх у бабруйскую друкарню імя Непагодзіна і праз нейкі тыдзень адтуль прывезлі першы нумар раённай газеты “Камунар Глушчыны”. Раздавалі і рассылалі яе дарам. І пасыпаліся заметкі з сельсаветаў, з вёсак і школ. “Зляпіў” я і другі нумар, а потым дактары закрылі мой бюлетэнь, і я зноў вярнуўся ў Бабруйск.

Бываючы дома, у Глуску, жыва цікавіўся яго навінамі. Даведаўся, што праз некалькі месяцаў прывезлі аднекуль прымітыўную друкарню з ручным наборам. І друкарскую машыну, як сячкарню, круцілі рукамі першыя глускія паліграфісты браты Толя і Аркадзь Сачко. Раёнка заваёўвала ўсё больш і больш чытачоў”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Працяг будзе

Последние новости

Будь в курсе

Минеральная вода: польза и противопоказания. Рассказывает врач-валеолог Глусской ЦРБ

6 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Своими фирменными рецептами поделились жительницы Глуска

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

Когда за тобой коллектив. Начальник Глусского района газоснабжения Геннадий Цедик о работе своего предприятия

6 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем