Темы

Па старонках раёнкі. “Сузор’е талентаў”: гісторыя фестывалю

Па старонках раёнкі. “Сузор’е талентаў”: гісторыя фестывалю
2009 год. Права падняць флаг фестывалю было дадзена старэйшым яго ўдзельнікам

Рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” пройдзе ў Глуску 27 жніўня. У наш райцэнтр з’едуцца таленавітыя сямейныя калектывы з некалькіх раёнаў Магілёўскай вобласці, запрошаны таксама раёны-суседзі Глушчыны. Магчыма, некаторыя глушчане ўжо крыху і забылі, што гэта за фэст, таму што апошні раз ён праводзіўся ў 2011 годзе, дык мы нагадаем, як праходзіла гэта свята сямейнай творчасці ў мінулыя часы.

Асабіста мне фестываль запомніўся сваёй святочнасцю, энергічнасцю, яскравасцю, нацыянальным каларытам і шматлікімі зоркамі, што прыязджалі да нас: былі ў журы фестывалю або выступалі для глушчан на гала-канцэрце. Згадзіцеся, не кожны дзень жыхары глыбінкі маглі прайсці па вуліцы побач з Анатолем Ярмоленкам, паслухаць, як кампазітар Мікалай Сацура расказвае пра сваю самую вялікую вылаўленую рыбу, убачыць легенду беларускага тэлебачання Ніну Шобу, зрабіць здымак на памяць з каларытнымі данскімі казакамі ў белых папахах… Кожны раз, калі праходзіла мерапрыемства ў Глуску, на два дні наша мястэчка ператваралася ў цэнтр культурнага жыцця вобласці і ў той жа час — у гулкі вулей з песнямі, танцамі, весялосцю.

Хоць фестывальная праграма заўсёды была традыцыйнай, але ж кожны фэст нечым адзначаўся, меў, як кажуць, сваю разынку. Вось, напрыклад, у 1997 годзе глушчан радаваў сваёй творчасцю і здзіўляў экзатычнай знешнасцю цемнаскуры спявак разам з прыгожымі бэк-вакалісткамі. У 2001 годзе — глушчан здзіўляў ужо духавы аркестр, а сярод удзельнікаў фестывалю быў сямейны цыганскі ансамбль “Тэрма Барша” з Магілёва, які, дарэчы, па выніках конкурсу журы ўзнагародзіла дыпломам першай ступені.

У 2005 годзе гледачоў на канцэртах было столькі, што, як кажуць, яблыку не было дзе ўпасці. “Такого целенаправленного движения в сторону стадиона в горпоселке не наблюдалось давно. Впечатление такое, что едва ли не все его жители загорелись желанием обозначить свое присутствие на праздничном концерте…” — пісала раённая газета “Радзіма”. Удзельнікаў таксама было значна больш, чым у мінулыя гады, — у Глуск прыехалі аж 38 сямейных калектываў.

2009 год. Сярод гасцей фестывалю — Анатоль Ярмоленка і Валерый Іваноў

У 2007 годзе да фестывалю прымеркавалі і значную падзею раённага маштабу — у цэнтральным парку ўрачыста адкрылі Алею Славы. На мерапрыемстве прысутнічалі два нашы легендарныя землякі, чые імёны былі высечаны на мармуровых знаках, усталяваных на алеі: Герой Сацыялістычнай працы Васіль Барысік і Герой Савецкага Саюза Ульян Рыбак. Менавіта Ульян Аляксандравіч разам з тагачасным старшынёй Глускага райвыканкама Аляксандрам Багелем на адкрыцці пераразаў чырвоную стужку. Акрамя гэтага, з двух дзён фестывалю, як адзначала раённая газета, “запомнилась глусчанам и гостям работа “Глусского хуторка”, широко представленное ремесленничество и многое-многое другое. А какой гала-концерт! А фейерверк, расцветивший небо на Глуском!”. У гэты год у “Сузор’і талентаў” удзельнічалі 29 калектываў з 20 раёнаў вобласці, а ўзрост канкурсантаў быў ад 4 да 80 гадоў. Безумоўна, толькі абазначанымі мерапрыемствамі расклад фестывалю не абмяжоўваўся. Акрамя непасрэдна конкурсу песень і сустрэч з гледачамі ў аграгарадках, удзельнікі, напрыклад, спаборнічалі ў конкурсе на лепшы фітачай, на лепшы кандытарскі выраб, на лепшы фотаальбом і сямейны абярэг. Адным з самых цікавых і, напэўна, захапляючых быў традыцыйны конкурс на лепшую сямейную юшку — рыбу на гэтую страву патрэбна было на досвітку злавіць у Пцічы.

2011 год
2011 год. Намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка і легенда беларускага тэлебачання, член журы Ніна Шоба

У 2009 годзе фестывалю “Сузор’е талентаў”, які ў гэты год быў ужо дзясятым, у раённай газеце прысвечаны аж два вялікія матэрыялы: адзін — гісторыя фэсту (за столькі год яна, безумоўна, ужо назапасілася немалая), другі — уражанне ад юбілейнага фестывалю. У гістарычным ёсць такія радкі: “…20 лет назад наш Глуск был выбран местом проведения столь ответственного культурологического действа”. Акрамя таго, аўтар на старонках раёнкі адзначае, што гэта не проста шэраговае мерапрыемства для глушчан і ўдзельнікаў, а сапраўды свята: “Всего два дня… Но какие! Люди, отложив домашние дела и заботы, едут на полюбившуюся им Глусчину, чтобы именно здесь продемонстрировать свою привязанность к песне, танцу, народному творчеству…” Пра фестываль “Сузор’е талентаў” у Глуску ў 2009 годзе пісала нават рэспубліканская газета “Культура”: “Нарадзілася свята дваццаць гадоў таму і за гэты час стала для раёна іміджавым…  Пасля адборачнага тура ў “Сузор’і талентаў” будзе браць удзел пяць сем’яў з Глускага раёна. А яшчэ — прадстаўнікі Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцей, Расіі і Украіны, усяго — 240 чалавек. Ды плюс — шматлікія госці, якія за 20 гадоў існавання фэсту пераканаліся ў ягонай унікальнасці”. Дарэчы, яшчэ з 2005 года ішлі размовы пра тое, што глускаму фестывалю становіцца “цесна” толькі ў рэгіянальных рамках і калі-небудзь ён усё ж такі выйдзе на рэспубліканскі або нават міжнародны ўзровень. Вось у 2009 годзе гэтым амбіцыйным планам удалося здзейсніцца — да нас прыязджалі госці з суседняй краіны. Рэпартаж пра фестываль у раённай газеце выйшаў з загалоўкам “Глуск запомніць нават Украіна”.

Удзельнікі фестывалю з Украіны. 2011 год

А ў 2011 годзе, падчас наступнага, ХІ, фестывалю яго геаграфія расшырылася яшчэ далей — да нас завіталі артысты з Расіі, аж з Краснадарскага краю. Ды якія каларытныя! Самыя сапраўдныя данскія казакі ў белых папахах! Жадаючых з імі сфатаграфавацца глушчан было шмат. Напэўна, тыя здымкі і зараз захоўваюцца ў вашых фотаальбомах, паважаныя чытачы?! Дарэчы, у 2011 годзе ў глускім фестывалі, акрамя ансамбля казакоў, бралі ўдзел расійскія артысты з Белгарада, сямейны калектыў з украінскага Чарнігава, танцавальны калектыў з Магілёва, а яшчэ папулярная на той час група “3+2”, якая ў 2011 годзе прадстаўляла Беларусь на Еўрабачанні. Ну і, безумоўна, у гэты фестывальны год, як і раней, на фэсце панавала святочная атмасфера, удзельнікі спаборнічалі ў традыцыйных конкурсах, а глушчане і госці райцэнтра з асалодай слухалі  цудоўную музыку, здзіўляліся высокаму майстэрству артыстаў і майстроў, якія прывезлі свае вырабы на фестываль з розных куткоў Беларусі, а яшчэ кожны жадаючы мог паспрабаваць свае сілы на майстар-класах па бондарстве ды ткацтве. 

2011 год. На сцэне артысты з Краснадарскага краю

Фестываль сямейнай творчасці “Сузор’е талентаў” на працягу адзінаццаці сезонаў радаваў і натхняў, аб’ядноўваў сем’і, забаўляў, вучыў шанаваць і любіць сваю Радзіму, захоўваць і перадаваць нашчадкам тую вельмі каштоўную спадчыну, што мы атрымалі ад сваіх бабуль і дзядуль. Вельмі прыемна і радасна, што ў гэтым годзе фестываль аднаўляецца. Чакаем з нецярпеннем!

Падшыўку гартала Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва рэдакцыі

Последние новости

Будь в курсе

Минеральная вода: польза и противопоказания. Рассказывает врач-валеолог Глусской ЦРБ

6 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Своими фирменными рецептами поделились жительницы Глуска

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

Когда за тобой коллектив. Начальник Глусского района газоснабжения Геннадий Цедик о работе своего предприятия

6 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем