Темы

Зялёныя святкі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Зялёныя святкі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Спакон вякоў у беларусаў пасля вельмі значнага рэлігійнага свята Тройца (або яшчэ гаварылі Сёмуха) наступаў тыдзень, калі нашы продкі адзначалі Зялёныя святкі, якія былі так званым пераходам ад вясны да лета. Магчыма, менавіта таму ва ўсіх абрадах гэтага тыдня шмат кветак і зялёныя галінкі, а цэнтральным персанажам свята становіцца дрэва — бярозка або клён.

Глускія рабяты, якія наведваюць школьны летні лагер у гімназіі, сёмага чэрвеня, на Траецкім тыдні, таксама пазнаёміліся з некаторымі абрадамі Зялёных святак. Арганізавалі і правялі мерапрыемства супрацоўнікі Глускага раённага гісторыка-краязнаўчага музея і Цэнтра творчасці.

Дзеці разам з вядучымі абвязалі бярозу сплеценым з галінак і кветак зялёным вянком, а бярозавыя галінкі ўпрыгожылі рознакаляровымі стужкамі: павязваючы іх, загадвалі запаветныя жаданні. Потым вакол бярозы вадзілі карагод, слухалі беларускія народныя песні, гулялі ў вясёлыя гульні “Гарачы вянок”, “Птушка ў клетцы” ды іншыя. Для тых дзетак, хто падчас гульняў стаміўся і хацеў крыху адпачыць, разаслалі адмысловыя дыванкі, дзе можна было пасядзець.

Паўдзельнічалі рабяты ў старажытным абрадзе, які называецца кумленне. Калісьці ў ім удзельнічалі толькі дзяўчаты або маладыя жанчыны. Пасля кумлення яны, лічылася, станавіліся сяброўкамі і сварыцца ім было нельга. Як калісьці іх продкі, падчас абраду ў музеі дзеці (у нашым выпадку і дзяўчаткі, і хлопчыкі) таксама праходзілі праз арку з бярозавых галінак і казалі такія словы: “Пакумімся, пакумімся, каб нам з табою не сварыцца, а заўсёды сябраваць”.

Але больш за ўсё малым спадабалася майстраваць сваімі рукамі з травы лялек. Зараней падрыхтаваныя пасмачкі травы вядучыя раздалі дзецям, і работа закіпела. Патрэбна было з дапамогай гумкі спачатку зрабіць ляльцы галаву, потым, з другой пасмы травы, — рукі. Напрыканцы нажніцамі падраўнялі — і вось абярэг на ўвесь год гатовы.

Разам з гімназістамі ў Зялёных святках удзельнічалі чацвёра рабят, якія прыехалі ў Глуск з Жодзіна адпачываць да бабулі Зінаіды Паўлаўны. “Я прывяла ўнукаў на выставу ў музей, а тут такое цікавае мерапрыемства. Нам таксама прапанавалі далучыцца, і дзеці з радасцю пагадзіліся”, — растлумачыла Зінаіда Паўлаўна. “У сваёй школе такіх мерапрыемстваў я ніколі не бачыў, — сказаў старэйшы ўнук Міраслаў, — больш за ўсё мне спадабалася павязваць стужкі на бярозу і загадваць жаданне, а яшчэ рабіць з травы ляльку”.

Зялёныя святкі не абмежаваліся адным днём, а  праходзілі ў музеі з 7 па 9 чэрвеня, і паўдзельнічалі ў іх рабяты з усіх глускіх школ.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота аўтара і Карыны БЕЛАЙ

Последние новости

Будь в курсе

Минеральная вода: польза и противопоказания. Рассказывает врач-валеолог Глусской ЦРБ

6 сентября 2026
Читать новость
Будь в курсе

Своими фирменными рецептами поделились жительницы Глуска

6 сентября 2026
Читать новость
Общество

Когда за тобой коллектив. Начальник Глусского района газоснабжения Геннадий Цедик о работе своего предприятия

6 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности! Поздравляет руководство района

6 сентября 2026
Читать новость
Здоровье

Коллектив Глусской районной больницы пополнили девять молодых специалистов

5 сентября 2026
Читать новость
Власть

С Днем белорусской письменности! Поздравление от руководства области

5 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем